Італія ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі
Каралеўства Італія і Трэці Рэйх былі асноўнымі саюзнікамі іспанскіх нацыяналістаў у грамадзянскай вайне 1936—1939 гадоў. Краіны не толькі матэрыяльна дапамагалі паўстанцам, але і накіравалі ў зону баявых дзеянняў воінскія часці. Італьянскія вайскоўцы, як саюзныя нямецкія і варожыя савецкія, што дапамагалі рэспубліканскаму боку, афіцыйна называліся добраахвотнікамі, бо ўдзел дзяржавы ў канфлікце быў таемным. Адначасна італьянцы ваявалі ў складзе інтэрнацыянальных брыгад за прыхільнікаў Рэспублікі. Перадумовы ўдзелуУ 1931 годзе да ўлады ў Іспаніі прыйшлі антыманархічныя сілы, перамогшы на муніцыпальных выбарах у буйных гарадах краіны. Каралю Альфонсу XIII прыйшлося эміграваць. Іспанія была абвешчана рэспублікай. Новы ўрад, які прадстаўляў ліберал-сацыялістаў, правёў серыю рэформаў, што выклікалі напружанне ў грамадстве і рост радыкалізму. У 1936 годзе былі праведзены парламенцкія выбары. Перамогу на іх атрымаў «Народны фронт». Ён аб’ядноўваў сацыялістаў, камуністаў, анархістаў і левых лібералаў. На гэтым фоне адбывалася нарастанне гвалту ў краіне, тэрактаў і сутыкненняў паміж правымі і левымі радыкаламі[3]. Для Італіі Пірэнейскі паўвостраў з’яўляўся надзвычай важным рэгіёнам — узмацненне ўплыву ў Заходнім Міжземнамор’і дазваляла як стварыць непасрэдную пагрозу брытанскаму Гібралтару, праз які Вялікабрытанія кантралявала выхад у Атлантыку, так і аказваць ціск на Францыю. Яшчэ ў сакавіку 1934 года ў Рыме быў заключаны дагавор паміж італьянскім лідарам Беніта Мусаліні і прыхільнікамі іспанскай манархіі, згодна з якім дучэ абяцаў садзейнічанне ў звяржэнні рэспубліканскага ўрада як зброяй, так і грашыма[4]. Італьянскае кіраўніцтва меркавала, што за кошт інтэрвенцыі ў Іспаніі адбудзецца паляпшэння ўнутранага палітычнага клімату. Раней гэта планавалася здзейсніць вайной супраць Абісініі (Эфіопіі), але афрыканскія падзеі не паўплывалі на ўзмацненне італьянскіх фашыстаў[2]. Дзяржаўнае ўмяшаннеЗа некаторы час да поўнага ўмяшання Італіі ў грамадзянскую вайну ў Іспанію была паслана дыверсійная група пад камандаваннем лідара чорнакашульнікаў Арканавальда Банакорсі, якая высадзілася на востраве Маёрка і захапіла яго[5]. Банакорсі быў прызначаны праконсулам Балеарскіх астравоў[5]. Ён абвясціў Маёрку бестэрміновым валоданнем Італіі[6]. Банакорсі быў ініцыятарам жорсткага тэрору, у выніку якога было расстраляна больш за 3 000 чалавек (большая частка — камуністы), уключаючы ўсіх зняволеных[5]. Захапіўшы Пальму-дэ-Маёрку, ён перайменаваў галоўную вуліцу ў Via Roma (Рымская вуліца) і ўсталяваў на ёй помнікі Рымскага арла[7]. Пазней за сваю дзейнасць на востраве быў узнагароджаны медалямі[5]. Мальёрка стала авіябазай для італьянскіх ВПС, якія здзяйснялі налёты на прыбярэжныя гарады мацерыковай Іспаніі, кантраляваныя войскамі рэспубліканцаў[8]. ![]() 28 ліпеня 1936 года, пасля франкісцкага бунту, у Іспанскае Марока прыбылі першыя італьянскія і германскія транспартныя самалёты, а ў пачатку жніўня ў іспанскія тэрытарыяльныя воды ўвайшлі ваенныя караблі гэтых дзяржаў[2]. Перад гэтым нацыяналісты звярнуліся да італьянскага консула ў Танжэры і італьянскага ваеннага аташэ маёра Лукардзі з просьбай да Беніта Мусаліні даць больш за два дзясяткі транспартных самалётаў, знішчальнікі для іх прыкрыцця, а таксама транспартныя караблі. Першапачаткова, нягледзячы на спачуванне да паўстанцаў, Мусаліні не хацеў адпраўляць самалёты на дапамогу, але перадумаў. 27 ліпеня ён загадаў ВПС адправіць 12 транспартных самалётаў Savoia-Marchetti SM.81 Pipistrello з італьянскімі экіпажамі[9]. Паколькі Італія афіцыйна не ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі, на ўсіх самалётах былі прыбраны знакі ВПС Італіі, а экіпажы атрымалі падробленыя іспанскія дакументы на выпадак, калі ім давядзецца здзейсніць вымушаную пасадку па шляху іх руху. Самалёты аказвалі садзейнічанне па перакідцы франкістаў на мацерыковую Іспанію (паветраны мост праз Гібралтар). Паступова колькасць італьянскай авіяцыі расла. Мусаліні адпраўляў туды ўжо і бамбардзіроўшчыкі, і знішчальнікі. На італьянскія самалёты, як і ў выпадку з нямецкім легіёнам «Кондар», наносіліся апазнавальныя знакі Ejército del Aire ВПС франкістаў. Мусаліні адпраўляў у Іспанію найноўшыя на той час тыпы італьянскіх самалётаў. Першапачаткова гэта былі транспартныя Savoia-Marchetti SM.81 Pipistrello. Для іх суправаджэння і абароны ў паветры ўжываліся знішчальнікі Fiat CR.32. У Іспаніі былі апрабаваны найноўшыя італьянскія штурмавікі Breda Ba.65. Як толькі ў Італіі з’яўляліся новыя тыпы ваенных самалётаў, яны тут жа адпраўляліся на вайну, дзе прама ў баявых умовах праходзілі практычныя выпрабаванні. Да 1939 года італьянскі кантынгент меў у сваім распараджэнні Fiat BR.20 Cicogna, Savoia-Marchetti SM.79 Sparviero, Fiat CR.32, Fiat G. 50, IMAM Ro.37 і Caproni Ca.310, усяго больш за 720 самалётаў. ![]() Першыя часці італьянскага экспедыцыйнага корпуса былі адпраўлены ў Іспанію 23 снежня 1936 года. Па савецкіх звестак, на пачатак сакавіка 1937 года корпус уключаў[10]:
Са снежня 1936 па красавік 1939 года ў Іспанію было пастаўлена 3 400 кулямётаў, 1 400 мінамётаў, 1 800 гармат, 6 800 машын, 160 танкаў і 760 самалётаў. Агульны кошт ваеннай дапамогі склаў ад 6 да 8,5 млн лір[1]. У рамках ваенна-тэхнічнай дапамогі франкістам іспанскай кампаніяй Hispano-Suiza пачалася зборка італьянскіх знішчальнікаў Fiat CR.32, якія атрымалі ў іспанцаў пазначэнне Hispano Ha 132l Chirri; усяго ў Іспаніі было сабрана каля 100 такіх машын. Італьянцы на баку рэспубліканцаў27 кастрычніка 1936 года сфарміраваны Гарыбальдзійскі батальён, які складаўся з італьянскіх, албанскіх і іспанскіх добраахвотнікаў. Падраздзяленне ўвайшло ў склад XII інтэрнацыянальнай брыгады імя Джузэпэ Гарыбальдзі. Баявое хрышчэнне батальён атрымаў 13 лістапада 1936 года на ўзгорку Лос-Анджэлеса падчас абароны Мадрыда. Затым ён ваяваў у раёнах Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ, Карунскай дарогі і ракі Харама. Злучэнне адыграла вялікую ролю ў бітве на Эбра[11]. НаступствыЗамежная інтэрвенцыя, у тым ліку італьянская, змяніла суадносіны сіл паміж праціўнікамі і прыхільнікамі Іспанскай Рэспублікі і стала вызначальным фактарам ваеннай перавагі франкістаў. Італія сур’ёзна ўгразла ў Іспаніі, адправіўшы туды значныя ваенныя сілы і рэсурсы, што не дазволіла ёй процідзейнічаць нямецкаму захопу Аўстрыі і ўмацаванню пазіцый Берліна ў Цэнтральнай Еўропе, Прыдунайскай зоне і краінах Балканскага паўвострава[12]. Ускладненні шмат у чым прадвызначылі рашэнне Мусаліні не ўвязвацца ў верасні 1939 года ў Другую сусветную вайну. Новыя тэрыторыі і ваенныя базы па выніках іспанскіх падзей Італіі не дасталіся, а новыя ўлады пасля адмовіліся ад удзелу ў канфлікце на баку краін Восі[2]. Італьянскаму кіраўніцтву таксама не атрымалася дасягнуць паляпшэння ўнутранай палітычнай сітуацыі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia