Італьянская сацыялістычная партыя
Італьянская сацыялістычная партыя (ІСП) (італ.: Partito Socialista Italiano) — марксісцкая, а пазней сацыял-дэмакратычная партыя ў Італіі, якая дзейнічала ў ХІХ і ХХ стагоддзях. ГісторыяПартыя была створана ў 1892 годзе ў Генуі як Партыя італьянскіх працоўных. На парламенцкіх выбарах у 1913 г. за ІСП прагаласавала 347.575 чал. і яна атрымала ў парламенце 52 дэпутацкіх манадата[1]. Пасля Першай сусветнай вайны, у 1919 годзе, партыя ўступіла ў Камінтэрн. На парламенцкіх выбарах у 1919 г. за ІСП прагаласавала 1.756.344 чал. і яна атрымала ў парламенце 156 дэпутацкіх манадатаў[1]. Пасля выбараў ІСП працягвала працягвала раздзірацца ўнутранымі супярэчнасцямі паміж рэфармістамі, абстэнцыяністамі (выступалі за байкот парламента) і максімалістамі. Прыблізна ў гэтых час сфарміравалася новае крыло ІСП — «Новы лад» на чале з А. Грамшы. ІСП выставіла лозунг сацыялізацыі зямлі, г.зн. перадача буйных латыфундый і земляў, якія не апрацоўваюца, кааператывам, што супярэчыла жаданню большасці сялянства, якое імкнуліся атрымаць гэтыя землі ў сваю ўласнасць. У 1921 годзе ў ІСП адбыўся раскол, у выніку чаго з яго выйшла вельмі левыя крыло, якое пазней утварала Камуністычную партыю Італіі. Пасля прыходу да ўлады Беніта Мусаліні ІСП практычна спыніла сваю дзейнасць у краіне. У студзені 1921 г. на з'ездзе ад партыі адкалоліся левыя групы: абстэнцыяністы, «Новы лад» і левыя максімалісты, якія заснавалі Італьянскую камуністычную партыю У кастрычніку 1922 г. у ІСП адбыўся новы раскол. З шэрагу партыі выйшлі прадстаўнікі групы рэфармістаў, якія заснавалі новую Італьянскую ўнітарную сацыялістычную партыю. У міжваенны і ваенны перыяды члены Італьянскай сацыялістычнай партыі ўдзельнічалі ў Інтэрбрыгадах і руху Супраціўлення. Пасля Другой сусветнай вайны члены ІСП уваходзілі ў склад урада антыфашысцкай кааліцыі, супрацоўнічаючы з Італьянскай камуністычнай партыяй. У 1956 годзе супрацоўніцтва з камуністамі было спынена, а ІСП пачала адмаўляцца ад марксісцкай дактрыны на карысць сацыял-дэмакратыі і супрацоўніцтва з хрысціянскімі дэмакратамі. Да 1989 года прадстаўнікі ІСП уваходзілі ў кааліцыйныя ўрады з рознымі партыямі. З 1983 па 1987 гады прэм’ер-міністрам Італіі быў лідар сацыялістаў Беціна Краксі. У 1992—1993 гадах праваахоўнымі органамі Італіі была праведзена аперацыя «Чыстыя рукі», у выніку якой выявілася дачыненне многіх членаў ІСП, у тым ліку і Краксі, да карупцыі. Канчаткова дыскрэдытаваная Італьянская сацыялістычная партыя самараспусцілася ў 1994 годзе. У 2007 годзе была створана новая Італьянская сацыялістычная партыя, якая лічыць сябе правапераемніцай старой ІСП. Колькасць членаў1918 г. — 19.000[1] 1919 г. — 70.000[1] 1920 г. — 216.000[1] КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia