Інтэрнацыянальныя брыгады![]() Інтэрнацыянальныя брыгады або інтэрбрыгады — баявыя часці з замежнікаў, якія ваявалі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку ўрадавых сіл. Інтэрбрыгады былі рэспубліканскімі ваеннымі фарміраваннямі, сфармаванымі паміж 1936-м і канцом 1938 года з добраахвотнікаў з 53 розных дзяржаў, якія прыбылі ў Іспанію, каб ваяваць на баку рэспубліканскага ўрада Народнага фронту. Брыгады фармаваліся пераважна па моўнай прыкмеце. Самыя вядомыя: імя Лінкальна — англійская, імя Тэльмана — нямецкая, імя Гарыбальдзі — італьянская, батальён Андрэ Марці — французскі. З боку СССР у вайне прымалі ўдзел падраздзяленні Чырвонай арміі і кадравыя афіцэры, у якіх былі падробленыя дакументы. Афіцыйна яны называліся «добраахвотнікамі». (гл. Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Іспаніі) Інтэрбрыгады ваявалі на баку рэспубліканскага ўрада супраць іспанскіх паўстанцаў-нацыяналістаў, якімі кіраваў генерал Франсіска Франка, што актыўна падтрымліваўся нацыянал-сацыялістычнай Германіяй Адольфа Гітлера і фашысцкай Італіяй Беніта Мусаліні. Інтэрбрыгады налічвалі да 35 000 мужчын і жанчын[1]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia