Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў
Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеі́саў (каз.: Әбдіжәміл Кәрімұлы Нұрпейісов; 22 кастрычніка 1924, с. Какарал, Казалінскі павет, Сырдар’інская вобласць, Туркестанская АССР, РСФСР, СССР — 5 лютага 2022, Алма-Ата, Казахстан) — казахскі празаік. Народны пісьменнік Казахстана (1985). Пісаў на казахскай і рускай мовах. Біяграфічныя звесткіНарадзіўся 22 кастрычніка 1924 года ў с. Какарал Казалінскага павета Сырдар’інскай вобласці Туркестанскай АССР РСФСР (цяпер — Аральскі раён, Кызылардзінская вобласць, Казахстан). У 1942 годзе скончыў сярэднюю школу. У 18 гадоў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля таго, як пачаў службу ў рэзервовым пяхотным палку пад Сталінградам і скончыў кароткатэрміновыя курсы палітработнікаў, з вясны 1944 года прымаў удзел у баях па вызваленні Прыбалтыкі. У 1950 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1956 годзе. У 1962—1964 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Жулдыз», кансультантам Саюза пісьменнікаў КазСРР. Узначальваў Міжнародны казахскі ПЭН-клуб[3]. Памёр 5 лютага 2022 года[4]ва ўзросце 97 год. ТворчасцьДрукуецца з 1949 года. Першы раман «Курляндыя» (1950, 2-я рэд. пад назвай «Доўгачаканы дзень», 1958) пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Шырынёй сацыяльных абагульненняў, глыбінёй псіхалагічнага аналізу, самабытнымі нацыянальнымі характарамі вызначаецца трылогія «Кроў і пот» (кн. 1—3, 1961—70; аднайменны фільм 1979) пра падзеі Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі вылучаецца раман «Абавязак» (на рускай мове, 1984). Працуе ў жанры нарыса і літаратурна-крытычнай эстэтыкі (кнігі «Роздумы», 1972; «Край блакітных гор», 1979). Прэміі і ўзнагароды
Беларускія пераклады
Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia