Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбіле́йны меда́ль «Со́рак гадо́ў Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941-1945 гг.» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 красавіка 1985 года ў адзначэнне 40-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. Аўтары малюнка медаля — мастакі А. Г. Мірашнічэнка і В. А. Ермакоў. Палажэнне аб медалюЮбілейным медалём «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджваюцца:
Асобам, якія ўзнагароджаны медалямі «За абарону ...», уручаецца медаль з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ», а асобам, узнагароджаным медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» — з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА». Парадак нашэнняЮбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля юбілейнага медалю «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Апісанне медаляЮбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя. Края медаля абрамлены борцікам. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з трыма падоўжнымі вузкімі чорнымі палоскамі, якія чаргуюцца з чатырма вузкімі палоскамі аранжавага колеру і адной — чырвонага колеру шырынёй 10 мм. Краю стужкі акантаваны вузкімі зялёнымі палоскамі. Такім чынам, левая палова стужкі паўтарае ў мініяцюры малюнак стужкі ордэна Славы. АверсНа адным боку медаля на фоне пяціканцовай зоркі, лаўровых галін і агнёў святочнага салюту ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне размешчаны выявы скульптурнай групы салдата, рабочага, калгасніцы і Спаскай вежы Маскоўскага Крамля; у верхняй частцы даты «1945» і «1985». РэверсНа адваротным боку медаля размешчаны: у верхняй частцы па акружнасці надпіс «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА», у сярэдзіне — надпіс «40 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.», у ніжняй частцы — рэльефная выява сярпа і молата над стужкай. На медалях, адчаканеных для ўзнагароджання замежных грамадзян, надпісы на рэверсе медаля — «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА» адсутнічаюць. Літаратура
СпасылкіГл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia