АбкладАбкла́д — дэкаратыўная аздоба пераплёту рукапісных і друкаваных кніг ці абразоў[1]. Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах[1]. На Беларусі значнымі мастацкімі цэнтрамі, дзе ствараліся абклады, былі Вільня, Магілёў, Мінск, Пінск, Слуцк і інш. Іх рабілі беларускія майстры Максім Сямёнаў (Куцень), Фёдар Мікулаеў і іншыя, якія працавалі ў Залатой і Сярэбранай палатах Маскоўскага Крамля[1]. Кніжны абкладУзнікненне кніжных абкладаў са слановай косці адносяць да VII—VIII стст., металічных — да IX—X стст[1]. Вядомыя раскошныя абклады кніг з выкарыстаннем металічных дэталяў з золата або срэбра, каштоўных камянёў, слановай косці, часцей у дадатак да больш звычайных пераплётных матэрыялаў для вокладак, такіх, як скура, аксаміт ці іншая тканіна. Абклад іконыАбклад — дэкаратыўная аздоба абразоў[1]. Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia