Абмен насельніцтвам паміж Польшчай і БССРУ 1944–1947 гадах паміж Польшчай і Беларускай ССР быў праведзены абмен насельніцтвам. Мерапрыемствы прайшлі на аснове пагаднення, падпісанага 9 верасня 1944 года Савецкай Беларусю з новаўтвораным Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення. Дакумент прадугледжваў перасяленне з Польшчы ў Беларусь этнічных беларусаў, а з Беларусі ў Польшчу — этнічных палякаў і яўрэяў, якія мелі польскае грамадзянства да 17 верасня 1939 года. Абмен насельніцтвам быў матываваны зменай беларуска-польскай мяжы[1]. Аналагічныя пагадненні былі падпісаны Варшавай з Украінскай ССР і Літоўскай ССР[2]. У адрозненне ад Украіны, у Беларускай ССР камуністычныя чыноўнікі актыўна не падтрымлівалі дэпартацыю палякаў. Аднак польска-беларускія адносіны ўскладняліся праблемай з тутэйшымі – людзьмі, якія не вызначыліся, палякамі яны сябе лічаць ці беларусамі[3]. У ходзе абменаў бакі імкнуліся захаваць як мага больш насельніцтва на сваёй тэрыторыі: Мінск — палякаў заходніх абласцей, Варшава — адпаведна беларусаў Беластоцкага ваяводства[3]. Са 160 тыс. этнічных беларусаў Падляшша каля 80 тыс. або 38 тыс. былі вывезены ў Беларускую ССР[4][5]. Згодна з двума польскімі дэкрэтамі ад 5 верасня 1947 г. і 27 ліпеня 1949 г., пераселеныя ў Беларускую ССР страчвалі ўсю маёмасць без кампэнсацыі, што супярэчыла рэспубліканскім пагадненням[6]. Толькі з Гродна ў Польшчу былі накіраваны[2]:
Першапачаткова жыхары самых заходніх раёнаў Беларусі не вырашаліся запісвацца на перасяленне, бо спадзяваліся, што гэтыя тэрыторыі, застануцца ў складзе Польшчы, і такі пункт гледжання прапагандавала польскае падполле[2]. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia