Абрам Барысавіч Забораў
Абрам Барысавіч Забораў (18 лютага 1911, м. Лёзна, у Аршанскім павеце, Магілёўская губерня — 1985, г. Кфар—Сава) — беларускі жывапісец і графік, бацька вядомага мастака Барыса Заборава. Біяграфія![]() У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе яго настаўнікамі былі М. Эндэ і В. Руцай. З 1931 года жыў і працаваў у г. Мінску. Удзельнічаў у вайне супраць нацысцкай Германіі (1941—1945), гвардыі лейтэнант. Быў сябрам Саюза мастакоў БССР да 1978 года. За творчыя поспехі быў узнагароджаны дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1979 годзе эмігрыраваў у Ізраіль. ТворчасцьПрацаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін:
У творчай спадчыне мастака таксама партрэты (у тым ліку партрэт народнай артысткі БССР Ірыны Фларыянаўнаы Ждановіч) і лірычныя пейзажы. У 1930—я гады працаваў у кніжнай графіцы. Ім былі зроблены малюнкі да наступных кніг:
Сярод станковых графічных работ вылучаецца малюнак вугалем «Партызан» (1952)[2]. Прымаў удзел ў мастацкіх выстаўках з 1931 г. Персанальная выстаўка была праведзена ў г. Мінску ў 1973 г. З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны Абрама Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…»[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia