Ірына Фларыянаўна Ждановіч
Ірына Фларыянаўна Ждановіч (14 верасня (27 верасня) 1906, Мінск — 3 снежня 1994, Мінск) — беларуская актрыса, педагог; прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатр імя Я. Купалы сярэдзіны 20 стагоддзя. Народная артыстка БССР (1940). БіяграфіяНарадзілася 14 (27) верасня 1906 года ў Мінску. Дачка стваральніка і першага мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ, пазней БДТ-1) — Ф. П. Ждановіча, які прывёў яе спачатку на сцэну Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. З 1920 года працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры. У 1962—1969 гадах выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Жонка Б. Платонава, народнага артыста Беларусі, драматычнага артыста Купалаўскага тэатра. У 11-гадовым узросце І. Ждановіч сыграла хлопчыка ў пастаноўцы Ф. Ждановіча «Раскіданага гнязда» Я. Купалы, а ў 14 гадоў была ў штаце Беларускага дзяржаўнага тэатра, на практыцы вучылася прафесіі акцёра. У першыя гады працы ў тэатры сыграла шмат роляў хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1930—1940-я гады ад роляў травесці І. Ждановіч перайшла да выканання драматычных роляў. Месца асноўнай драматычнай гераіняй у калектыве тэатра, І. Ждановіч прынесла роля Марылькі з «Бацькаўшчыны» К. Чорнага, у якой актрыса выявіла свой тэмперамент, па-майстарску, унутрана апраўдана паказала станаўленне свядомасці гераіні. Выдатнай работай актрысы была афінагенаўская Машачка з аднайменнай п’есы. Значнае месца ў творчасці актрысы заняла роля Ані з п’есы А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў», гэтая эпізадычная роля, якая ў спектаклях іншых тэатраў глядзелася як прахадная, у выкананні І. Ждановіч стала адной з самых яркіх у спектаклі. Рэпертуар І. Ждановіч быў разнастайны, яна выконвала ролі сваіх сучасніц, раскрывала духоўны свет гераінь А. Астроўскага, У. Шэкспіра, Г. Ібсена, Лопэ дэ Вэгі. Ужо будучы вядучай актрысай тэатра І. Ждановіч сыграла ролю шэкспіраўскай Джульеты, спектакль «Рамеа і Джульета» стаў значнай падзеяй тагачаснага культурнага жыцця Беларусі. Асобнае месца ў творчасці І. Ждановіч занялі горкаўскія вобразы. У п’есе М. Горкага «Апошнія» яна сыграла адну з лепшых сваіх роляў — Веру Каламійцаву, гэтая роля стала трыумфам актрысы, вывела яе на ўсесаюзную сцэну. Пасля «Апошніх» з горкаўскай драматургіі яна выканала ролю Соф’і ў псіхалагічнай драме «Зыкавы». З вобразаў, створаных актрысай на купалаўскай сцэне, нельга не назваць Цётку з «Шчасця паэта» В. Віткі, Нору з аднайменнай п’есы Г. Ібсена, Ганну Карэніну з аднайменнай п’есы паводле Л. Талстога і інш. І. Ф. Ждановіч праявіла здольнасці і ў рэжысёрскай працы. Першым спектаклем, які яна паставіла на купалаўскай сцэне, быў спектакль-казка «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай і Л. Браўсевіча, у якім І. Ждановіч-рэжысёр вырашала вечную тэму барацьбы дабра са злом. Ставіла яна «Таню» А. Арбузава і «Праз дваццаць год» М. Святлова. Памерла 3 снежня 1994 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia