Барыс Абрамавіч Забораў
Барыс Абрамавіч Забораў (16 кастрычніка 1935, Мінск ― 20 студзеня 2021, Францыя[4]) — беларускі і французскі жывапісец і графік, сын мастака Абрама Заборава. БіяграфіяЗ 1949 па 1954 год вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, потым ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава, скончыў яго ў 1961 г. па спецыяльнасці «мастак тэатра». Быў сябрам Саюза мастакоў БССР (1962 —1979). Жыў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў, жыў у Францыі (Парыж). Памёр 20 студзеня 2021 года[5]. ТворчасцьПрацаваў у галіне кніжнай графікі і ў розных жанрах станковага жывапісу. Займаўся мастацкім афармленнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў балгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санеты» У. Шэкспіра, аповесць-казку «Кароль Мацюсь Першы» Я. Корчака, кнігі беларускіх аўтараў «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Раскідач» Р. Барадуліна, «Аўтограф» Ю. Свіркі і інш. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Ф. Дастаеўскага («Пакорлівая»), А. Пушкіна («Казка аб царэ Салтане»), О. Уайльда «Казкі». У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава. Выканаў 7 кніжных знакаў (экслібрысаў)[6]. У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў: партрэты Уладзіміра Маякоўскага і эстонскай мастачкі Імры Арэк, карціны «Палескія музыкі» (1968) і «Зімовае свята», апошняе да эміграцыі палатно «Рамантычны пейзаж» (1977). 17 лютага 2009 г. мастак перадаў музею карціну «Гумно» (2008)[7]. З 27 кастрычніка па 10 снежня 2010 года творы Барыса Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[8]. Дзве карціны Заборава захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[9]. З 2014 года расейскі літаратурна—мастацкі часопіс «Знамя» пачаў друкаваць біяграфічнае апавестваванне Б. Заборава «То, што нельга забыць»[10]. У 2018 годзе гэты твор надрукаваны аддзельнай кнігай з малюнкамі аўтара[11]. Пра яго
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia