Абсалютны нуль тэмпературыАбсалю́тны нуль тэмперату́ры — мінімальная мяжа тэмпературы, якую можа мець фізічнае цела. Абсалютны нуль служыць пачаткам адліку абсалютнай тэмпературнай шкалы, напрыклад, шкалы Кельвіна. Па шкале Цэльсія абсалютнаму нулю адпавядае тэмпература −273,15 °C. У рамках дастасавальнасці класічнай тэрмадынамікі абсалютны нуль на практыцы недасяжны. Яго існаванне і становішча на тэмпературнай шкале вынікае з экстрапаляцыі назіраных фізічных з’яў. Экстрапаляцыя ў рамках класічнай мадэлі паказвае, што пры абсалютным нулі энергія цеплавога руху малекул і атамаў рэчыва павінна быць роўная нулю. З гледзішча квантавай фізікі пры абсалютным нулі тэмпературы існуюць нулявыя ваганні, абумоўленыя квантавымі ўласцівасцямі рэчыва і фізічнага вакууму. З трэцяга пачатка тэрмадынамікі выцякае, што абсалютны нуль тэмпературы дасягнуць немагчыма. З’явы, назіраемыя блізка ад абсалютнага нуляПры тэмпературах, блізкіх да абсалютнага нуля на макраскапічным узроўні могуць назірацца чыста квантавыя эфекты, такія як: Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia