Трэці пачатак тэрмадынамікі
Трэці пачатак тэрмадынамікі, трэці закон тэрмадынамікі, тэарэма Нэрнста — сцвярджае, што энтрапія сістэмы пры набліжэнні да абсалютнага нуля тэмпературы імкнецца да нуля: ГісторыяПершы і другі пачаткі тэрмадынамікі не дазваляюць вызначыць значэнне энтрапіі пры звышнізкіх значэннях тэмпературы. На падставе абагульнення эксперыментальных даследаванняў уласцівасцей розных рэчываў быў устаноўлены закон, які ліквідаваў гэты недахоп. Сфармуляваў яго ў 1906 годзе В. Нэрнст (1864—1941), гэты закон мае назву трэцяга пачатка тэрмадынамікі, ці тэарэмы Нэрнста. Тэарэму у сучасны выгляд прывёў 1911 годзе М. Планк (1858—1947). ПрымяненнеТэарэму можна выкарыстоўваць для вызначэння дакладнай велічыні энтрапіі. дзе:
У класічнай тэрмадынаміцы тэарэма Нэрнста мае абмежаваны ўжытак, бо, у асноўным, пры разліках разглядаецца толькі адноснае змяненне энтрапіі. ВынікіНедасягальнасць абсалютнага нуля тэмпературы![]() Недасягальнасць абсалютнага нуля тэмпературы (-273,15 °C 0) можна растлумачыць: 1) У межах класічнай тэрмадынамікі: Пры абсалютным нулі тэмпературы энтрапія сістэмы будзе роўная нулю: Між іншым, гэта азначае магчымасць стварэння вечнага рухавіка другога роду з каэфіцыентам карыснага дзеяння ў 100 адсоткаў: што супярэчыць другому закону тэрмадынамікі. 2) Можна сфармуляваць прычыну недасягальнасці абсалютнага нуля тэмпературы некалькі іначай: Калі сістэма ахалоджваецца метадам паўтарэння цыкла адыябатчнага пашырэння (памяншаецца тэмпература) і ізатэрмічнага сціскання (памяншаецца энтрапія), то пры набліжэнні значэння да нуля энтрапія прымае значэнне нуля і больш не змяняецца. Гэта значыць, што пры канечнай колькасці паўтарэння цыклаў можна толькі асімптатычна (чым бліжэй да бесканечнасці, тым дакладней) прыбліжацца да стану з . Часта трэці пачатак тэрмадынамікі таксама мае фармулёўку, якая вынікае з гэтых двух пунктаў:
Паводзіны іншых фізічных велічыньПры будуць таксама імкнуцца да нуля такія велічыні, як:
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia