Авантуры Пранціша Вырвіча
«Авантуры Пранціша Вырвіча» — серыя раманаў беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай, гепталогія, гістарычнае беларускае фэнтэзі[1][2]. Галоўныя героі — шляхціч Пранціш Вырвіч і доктар Баўтрамей Лёднік. Падзеі адбываюцца ў XVIII стагоддзі[3]. Галоўныя героіПранціш Вырвіч — галоўны герой. Сын праваслаўнага ваколічнага (шарачковага, загонавага) шляхціча Вырвіча з Падняводдзя гербу «Гіпацэнтаўр», бедны і горды, пазбаўлены магчымасці пасля навучання ў Менскім езуіцкім калегіуме працягваць адукацыю[4]. Характар эмацыянальны і няўрымслівы[3]. Баўтрамей Лёднік — полацкі доктар і алхімік, захоплены ідэямі Асветніцтва. Вучыўся ў Празе і Лейпцыгу. Праваслаўны. Змест кнігАвантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега![]() Першая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2012 годзе выдавецкім домам «Звязда» ў Мінску. Перавыдадзена ў 2018 годзе. У 1759 годзе небагаты шляхціц, збеглы вучань Менскага езуіцкага калегіуму, васямнаццацігадовы Пранціш Вырвіч трапляе ў неверагодныя прыгоды. За медны шэлег ён набывае алхіміка доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацку, разам з якім яны акунаюцца ў віхуру магнацкіх інтрыг і барацьбы за сталец Рэчы Паспалітай. Героі пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку. Яны выратуюць Сільфіду, паездзяць у жалезнай чарапасе Леанарда да Вінчы, здабудуць дзіду Святога Маўрыкія. Выканаюць даручэнне Аляксандра Сапегі, пабываюць на абедзе ў князя Гераніма Радзівіла, паўдзельнічаюць у раскрыцці змовы менскага магістрату супраць Пане Каханку[5]. У 2013 годзе кніга намінавана на прэмію Ежы Гедройца[5]. Авантуры студыёзуса Вырвіча![]() Другая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2014 годзе выдавецкім домам «Звязда» у Мінску. Полацкі доктар Баўтрамей Лёднік і студыёзус (студэнт) Пранціш Вырвіч падарожнічаюць праз усю Еўропу XVIII стагоддзя. Пранціш ужо студэнт Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік — суровы яе прафесар. Падчас падарожжаў ім давядзецца ажыўляць ляльку-аўтамат на імя Пандора, забіваць цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе, а таксама выблытвацца з магнацкіх інтрыг вакол стальца Рэчы Паспалітай[6]. «Авантуры студыёзуса Вырвіча» абрана «Кнігай года — 2015» (арганізатар праекта Беларускі ПЭН-цэнтр)[7]. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча![]() Трэцяя кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2014 годзе выдавецкім домам «Звязда» ў Мінску. Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі. Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата![]() Чацвёртая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2017 годзе выдавецкім домам «Звязда» ў Мінску. Першапачаткова раман часткова быў надрукаваны ў трох нумарах часопіса «Полымя» — № 8, 9, 10 за 2015 год. Затым раман быў цалкам выдадзены ў электронным фармаце ў выдавецтва «Янушкевіч» у 2016 годзе. Падзеі напачатку рамана адбываюцца ў Францыі, а затым пераносяцца ў Беларусь. Галоўныя героі шукаюць спосаб выжыць у падводнай лодцы, выратоўваць на судзе Саламею Лёднік, б’юцца з Германам Ватманам, працуюць як двайныя агенты і на канфедэратаў, і на караля. Апроч усяго, ізноў сваю ролю сыграе карона святога Альфрэда. А ў канцы Пранціш Вырвіч нарэшце становіцца шчаслівым — бярэ шлюб, які робіцца новай авантурай[8]. «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» ў 2017 годзе адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі «Найлепшы празаічны твор». Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара![]() Пятая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2019 годзе выдавецкім домам «Звязда» ў Мінску[9]. Першапачаткова ўрывак з рамана друкаваўся ў часопісе «Полымя» у 2018-м[10][11]. Урывак з яшчэ неапублікаванай пятай кнігі стаў тэкстам «Агульнанацыянальнай дыктоўкі», якая прайшла 2 чэрвеня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі[12]. Падзеі адбываюцца ў час пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое, што Лёднік — член усёмагутнай Адукацыйнай камісіі (якая дзейнічае пад патранажам караля), яму не пазбегнуць непрыемнасцей. Галоўныя героі ўцягнуты ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, які пайшоў па стопах бацькі. Бандзе Чорнага Доктара давядзецца разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка — панны Праксэды. Герояў апынуцца ў сутарэннях Ашмянскага замка, палётаюць на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, трапяць у снежную лавіну ў Татрах, пагасцююць у Пацучынага Караля і апынуцца ў жалезнай клетцы ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл. Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай МеланхолііШостая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2020 годзе выдавецкім домам «Звязда» ў Мінску[13]. Падзеі адбываюцца ў XVIII стагоддзі. Шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка ўцягваюць у палітычныя інтрыгі апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай. Героі абараняюць камень з кароны Карла Вялікага, вандруюць па падземнай рацэ, ажыўляюць механічнага шахматыста, удзельнічаюць у страшнай гульні Святога Пятра і пазнаёмяцца з Чорнай Меланхоліяй. Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка МенскагаСёмая, заключная кніга гепталогіі. Першапачаткова ўрывак з рамана друкаваўся ў часопісе «Полымя» ў 2022-м годзе (№ 8—10)[1][14]. Доктар Лёднік, амаль зламаны пад цяжарам папярэдніх трагічных падзей, усё ж вяртаецца ў вір палітычных хітраспляценняў апошніх гадоў Рэчы Паспалітай. Побач з доктарам — вартая яго жанчына Чорная Меланхолія. Ізноў каханне афарбоўвае свет герояў у свае непаўторныя адценні… Даводзіцца не толькі ратаваць сваіх блізкіх са зняволення, але і абараняць таямніцу полацкіх сутарэнняў, якую зноў хочуць прыўлашчыць хціўцы[15]. Пераклады на рускую мовуПераклад твора на рускую мову здзейсніў Павел Ляхновіч.
Узнагароды![]()
ЭкранізацыяЛетам 2018 года «Беларусьфільм» анансаваў пачатак здымак фільма «Авантуры Пранціша Вырвіча» паводле рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», першай кнігі з серыі[18]. Кастынг на галоўныя ролі завяршыўся ў кастрычніку[19]. Дыялогі ў фільме будуць гучаць на рускай мове з далейшай мэтай прадаць кіно ў Расію і для паказу на кінафестывалях[20]. Для паказу ў беларускіх кінатэатрах фільм будзе прадубляваны на беларускай мове, дзякуючы чаму поўнаэкранная версія пойдзе на беларускай. Да здымання прыступілі 18 лютага, у гэты дзень была ўрачыста разбітая талерка з імёнамі здымачнай групы[18]. Праца над карцінай завяршылася ў снежні 2019 года[18][20]. Адмыслова для здымак быў створаны танк на паравым рухавіку[21], які апісваецца ў кнізе як «жалезная чарапаха», танк паводле чарцяжоў Леанарда да Вінчы. Здымкі праходзілі ў гістарычных лакацыях Беларусі — у Мірскім, Нясвіжскім і Лідскім замках[22], у Смалявічах, Снове, Бабруйску, Гальшанах[23]. Адлюстраванне вобразу і кнігі ў культурыКнігу згадвае ў сваёй дзённікавай прозе «Заўтра была адліга—2»[K 1] Віктар Шніп:
Рэцэнзіі
ЗаўвагіЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia