Яраш Малішэўскі
Я́раш Малішэ́ўскі (4 жніўня 1973, Мінск) — беларускі музыка, гісторык, фалькларыст, літаратар, калекцыянер[1][2]. БіяграфіяНарадзіўся 4 жніўня 1973 года ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі, навуковым рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», супрацоўнікам Беларускага навукова-адукацыйнага цэнтра імя Францішка Скарыны[2]. Аўтар першага ў краіне сістэматызаванага выдання для дзяцей пра народныя музычныя інструменты «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў»[1] (у суаўтарстве з Аксанай Спрынчан). На думку літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай кніга стала адной з лепшых кніг 2010 года[3]. Музычная творчасцьВыступае як бард, фолк-выканаўца. У сваіх выступах і запісах выкарыстоўвае інструменты: гітара, дуда, лера, перкусія, дудкі, жалейкі, акарыны, пішчыкі, чароткі, арган, мандаліна і іншыя. Удзельнік гурту «Paparać» (раней — «Pete-Paff»). Супрацоўнічае як аўтар і выканаўца з гуртамі «N.R.M.», «P.L.A.N.», «Garadzkija», «Аляксандра і Канстанцін», «Krona», «Madera Hard Blues» і інш.[1][2]. З 2019 года фольк-гурта «Astroūna». Аўтар слоў і музыкі песні «Застольная песня» да фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2020 г.). Таксама выконваў ў фільме сола на аўтэнтычных інструментах. Сольная дзейнасць:
Гісторыка-даследчая дзейнасць![]() ![]() Яраш Малішэўскі – арганізатар шматлікіх фальклорных экспедыцый па Беларусі. У сваёй творчасці нярэдка выкарыстоўвае народныя і старажытныя песні ва ўласнай апрацоўцы[4]. Даследчык архіўных дакументаў часоў Вялікага Княства Літоўскага[5]. Як гісторык[6] друкаваўся ў часопісах «Беларуская мінуўшчына», «Прырода», «Маладосць», «Вясёлка», газетах «Наша Ніва», «Голас Радзімы», «Туризм и Отдых», зборніку «Вяртаньне»[2], і інш.. Аўтар гістарычнага даследавання пра жыццё Эміліі Плятэр[7]. Сям’яПаходзіць са шляхецкага роду Малішэўскіх[8]. Меў шлюб з беларускай паэткай Аксанай Спрынчан, дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан). Узнагароды
Фільмаграфія
Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia