Адамаўцы (Валожынскі раён)
Ада́маўцы[1] (трансліт.: Adamaŭcy, руск.: Адамовцы) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 27 км на ўсход ад Валожына, 22 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Маладзечна—Мінск, 48 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на захадзе і поўдні цячэ р. Яршоўка (правы прыток р. Іслач). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Вільнюс. Планіровачна складаецца з трох прамалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і аб’яднаных завулкамі. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII ст. У 1797 г. в. Адамавін, 36 жыхароў мужчынскага полу, у Мінскім павеце Мінскай губерні Расіскай імперыі, уласнасць памешчыка Карніцкага. У 1897 г. у Германішскай вол. Вілейскага павета. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства[2][3]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 12.10.1940 г. ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 5.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. На фронце загінулі 8 вяскоўцаў. 16.11.1949 г. арганізаваны калгас імя М. А. Булганіна, які абслугоўвала Залеская МТС. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. З 1958 г. ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). З 20.1.1960 г. ў Валожынскім раёне Мінскай вобл. 12.11.1966 г. да вёскі далучана в. Разгінішкі. Размяшчаліся філіял ААТ «Белтрубаправодбуд», бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Яршэвіцкага сельсавета[4]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia