Адамо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Адамова.
Гісторыя
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Замшанскага і Кушлікаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бельскага сельсавета перададзены вёскі Бела-Мацейкава, Мацейкава і Пярхальшчына[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Адамоўскага сельсавета 33 населеныя пункты[3]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азінскага (11 населеных пунктаў: аграгарадок Мацюшы, вёскі Бела-Мацейкава, Грамошча, Канстанцінава, Качарэжына, Кеўлы, Мацейкава, Новыя Замшаны, Парфенаўцы, Пярхальшчына, Рабінаўка) і Баравухскага (17 населеных пунктаў: аграгарадок Кушлікі, вёскі Адамова, Балдышы, Галякова, Заполле, Крумплева, Кулікова, Мётлы, Мікуліна, Навінне, Падазерцы, Плігаўкі, Райкова, Струбкі, Фёдарава, Церасполле і Якубенкі) сельсаветаў[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1114 чалавек[5], з іх 84,8 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6].
Населеныя пункты
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў:
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
 |
---|
Полацкі раён існуе з 1924 года | Гарады |
- Наваполацк (з 1963, не ўваходзіць у склад раёна)
- Полацк (з 1924; у 1938—2013 гадах не ўваходзіў у склад раёна)
|
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Рабочыя пасёлкі | |
---|
Сельсаветы |
- Адамоўскі (1954—2013)
- Азінскі (з 1975)
- Алёсаўскі (1927—1954)
- Арлейскі (1927—1968)
- Астроўшчынскі (1931—1935, з 1960)
- Бабыніцкі (1931—1935, з 1962)
- Баравухскі (з 1968)
- Баярскі (1924—1954)
- Бельскі (1924—1975)
- Булаўкаўскі (1924—1954)
- Вароніцкі (1931—1935, з 1962)
- Васільеўскі (1927—1948)
- Верхачэнскі (1924—1954)
- Ветрынскі (1931—1935, з 2004)
- Гарадоцкі (1931—1935)
- Гаранскі (з 1954)
- Гарбачэўскі (1962—1965)
- Гомельскі (1931—1935, з 1960)
- Грамоўскі (1924—1954, 1960—1968)
- Домнікаўскі (1924—1960)
- Дрэтунскі (1927)
- Дудчынскі (1962—1964)
- Заборскі (1962—1965)
- Завозерскі (1960—2013)
- Замшанскі (1931—1954)
- Заскарскі (1931—1935, 1960)
- Захарніцкі (1954—1960)
- Зялёнкаўскі (з 1968)
- Казьянскі (1962—1963)
- Клётчынскі (1962—1966)
- Кушлікаўскі (1931—1954)
- Лаўжанскі (1962—1966)
- Ліцвінаўскі (1931—1935, 1960)
- Маласітнянскі (з 1927)
- Махіроўскі (1924—1968)
- Мішневіцкі (1962—1963)
- Наўліцкі (1931—1935)
- Нацкі (1931—1935, 1960—2004)
- Обальскі (1962—1966)
- Палатоўскі (з 1954)
- Парэцкі (1962—1965)
- Руднянскі (1931—1935, 1968—1989)
- Салоніцкі (1924—1954, з 1968)
- Семянецкі (1924—1935)
- Сосніцкі (1924—1954)
- Струнскі (1924)
- Сяляўшчынскі (1962—1965)
- Сястронкаўскі (1924—1968)
- Тродавіцкі (1962—1965)
- Тросніцкі (1954—1960)
- Трудаўскі (1968—2004)
- Тураўлянскі (1924—1935, 1960)
- Фарынаўскі (1960—1968, з 1989)
- Чырванаборскі (1962—1965)
- Шацілаўскі (1924—1954)
- Шпакоўшчынскі (1931—1935, 1960—2004)
- Экіманскі (з 1924)
- Юравіцкі (1924—1954, 1964—2013)
|
---|
|
|