Юравіцкі сельсавет (Полацкі раён)
Ю́равіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Захарнічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Палатоўскага сельсавета[1]. 17 ліпеня 1964 года Юравіцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Юравічы, уключаў 11 населеных пунктаў: вёскі Жыхары, Замхі, Захарнічы, Пазнякова, Скавародзіна, Шумацёнкі, Юравічы, Янкава Грамоўскага сельсавета і вёскі Верхачэнне, Сіцянец і Улогава Палатоўскага сельсавета[2]. Цэнтр — вёска Юравічы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юравіцкага сельсавета 20 населеных пунктаў[3]. 21 чэрвеня 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Захарнічы. 20 сакавіка 2012 года скасавана вёска Янкава[4]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Палатоўскага (18 населеных пунктаў: аграгарадок Захарнічы, вёскі Баяноўшчына, Верхачэнне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залессе, Замхі, Калошкі, Муштарова, Пазнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі і Юравічы) і Салоніцкага (вёска Баранава) сельсаветаў[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 870 чалавек[6], з іх 89,0 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — армяне[7]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia