Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёнаПолацкай акругіБССР. Цэнтр — вёска Астроўшчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Перад вайной цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Палюдавічы. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Ветрынскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Астроўшчына. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад Руднянскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Бяздзедавічы, Забалоцце, Паметнікі, Ражаншчына і Сенькава)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Астроўшчынскага сельсавета 15 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шпакоўшчынскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Верхнія Марозы, Гамоўшчына, Карсюкі, Касарэва, Лужайкі, Нача-Шпакоўшчына, Ніжнія Марозы, Радкоўшчына, Сарокі, Сіпоўшчына, Чарнаручча і Шпакоўшчына)[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1092 чалавекі[4], з іх 88,2 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 790 чалавек[6].
Населеныя пункты
Астроўшчынскі сельсавет уключае 25 населеных пунктаў:
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 56. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.