Гаўрыла Іванавіч Танфільеў
Гаўрыла Іванавіч Танфі́льеў[7] (руск.: Гавриил Иванович Танфильев; 22 лютага (6 сакавіка) 1857 — 4 верасня 1928) — расійскі вучоны, географ, батанік, глебазнавец. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Рэвель (сучасны Талін). У 1876 годзе скончыў Рэвельскую класічную гімназію, у1883 годзе — натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Вучань А. М. Бекетава і В. В. Дакучаева. З 1885 года працаваў ў дэпартаменце земляробства Міністэрства дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі, прымаў удзел у экспедыцыях па краіне. У 1894—1904 гадах Г. І. Танфільеў прыват-дацэнт у Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Адначасова ў 1895—1904 гадах працаваў у Пецярбургскім батанічным садзе, з 1899 года яго галоўны батанік. У 1895 годзе абараніў у Санкт-Пецярбургскім універсітэце магістарскую дысертацыю «Пределы лесов на юге России»[8]. З 1905 года Г. І. Танфільеў у Адэсе. Прафесар геаграфіі фізіка-матэматычнага факультэта Наварасійскага універсітэта, у 1918—1926 гадах загадчык аддзела прыродазнаўча-гістарычных даследаванняў Адэскай абласной сельскагаспадарчай станцыі[8]. У 1912 годзе ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Пределы лесов в полярной России по исследованиям в тундре тиманских самоедов»[8]. У 1918—1928 гадах Г. І. Танфільеў працаваў у Адэскім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1923—1928 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры геаграфіі і геалогіі Адэскага інстытута народнай адукацыі[8]. Памёр Г. І. Танфільеў 4 верасня 1928 года ў Адэсе. Навуковая і грамадская дзейнасцьАсноўныя кірункі навуковай дзейнасці Г. І. Танфільева ў галіне геаграфіі тундраў, балот і стэпаў, занальнасці расліннага покрыва. Займаўся вывучэннем балот і тарфянікаў Палесся і Еўрапейскай часткі Расіі і ўпершыню прапанаваў іх класіфікацыю (1897, усёй Расіі ў 1903), вывучэннем мораў СССР[7], праблемамі меліярацыі, даследаваннем складу глеб, узаемаадносінамі глебы і расліннасці. Развіваў ідэі В. В. Дакучаева аб прыродных зонах[7]. Сярод асноўных прац Г. І. Танфільева:
З 1888 года Г. І. Танфільеў займаў пасаду сакратара Глебавай камісіі Вольнага эканамічнага таварыства, з 1899 года стаў яе старшынёй. У 1911 годзе быў абраны прэзідэнтам Наварасійскага таварыства прыродазнаўцаў. Узнагароды і званні
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia