Адам Станіслаў Красінскі
А́дам Стані́слаў Красі́нскі (польск.: Adam Stanislaw Krasinski; 24 снежня 1810, в. Велнічы, Валынская губерня — 9 мая 1891, Кракаў) — віленскі біскуп, прапаведнік, філолаг, паэт, перакладчык. БіяграфіяВучыўся ў гімназіі піяраў у Корацкім Міжрэччы і ў Любяшове, затым у Віленскай Духоўнай акадэміі. Быў прафесарам Рымска-каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (1853—1858). У 1858—1864 біскуп віленскі. За адмову асудзіць Паўстанне 1863-1864 гадоў і яго ўдзельнікаў на распараджэнне Міхаіла Мураўёва быў арыштаваны і высланы ў Вятку. Жыў у ссылцы ва ўнутранай Расіі дваццаць гадоў (да 1882). У 1883 абгрунтаваўся ў Кракаве. Сябар кракаўскай Акадэміі навук (польск.: Akademia Umiejetnosci). ТворчасцьГалоўныя перакладніцкія працы Красінскага — «Паэтычнае мастацтва» Гарацыя (польск.: Sztuka rymotworcza Horacego z lacinskiego; Вільня, 1835) і вершаваны пераклад «Слова пра паход Ігараў» (польск.: Piesn o polku Igora: Staroslawianski poemat z XII wieku; СПб., 1856). Красінскаму таксама прыналежаць «Польская граматыка для дзяцей» (1839; некалькі выданняў), «Літаратурны навагоднік» (1835, 1838 i 1843), падручнік права «Кананічнае права» (Вільня, 1861), «Слоўнік польскіх сінонімаў» (1885, 2 тамы), «Афарызмы, вершы» (1888, 2-е выданне 1906), «Успаміны» (1901). ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia