Уведзены Законам ПНР ад 28 мая1975 года аб двухузроўневым адміністрацыйным падзеле дзяржавы і папраўкамі да закона аб народных саветах. Дзейнічаў да рэформы ў 1999 годзе. Было створана 49 ваяводстваў, а прамежкавы адміністрацыйны ўзровень – паветы – ліквідаваліся.
Нешматлікія ваяводствы мелі больш за 1 млн жыхароў. У многіх выпадках цэнтрамі ваяводстваў былі сярэднія або малыя правінцыйныя гарады. Многія меншыя гарады і мястэчкі былі ўключаны ў склад больш буйных гарадоў, каб штучна стварыць буйныя гарадзкія цэнтры.
Гісторыя
Прычына рэформы – жаданне ўзмацніць кантроль над ніжэйшымі пластамі дзяржаўнага апарату з боку Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Пасля прыходу да ўлады Эдварда Герэка і разгрому апазіцыі ў Палітбюро працягваўся супраціў з боку нізоў партыі. Праз рэарганізацыю адміністрацыі і новы тэрытарыяльны падзел Герэк здолеў увесці «сваіх людзей» у ваяводскія камітэты і разбіць старыя групоўкі.
Існаваў падзел не як сёння: на гарадскія, гарадско-сельскія і сельскія гміны, а на гарады і гміны як асноўныя адміністрацыйныя адзінкі. Першапачаткова Польшча была падзелена на 2 343 гміны і 814 гарадоў, гэта значыць на 3 157 адзінак ніжэйшага ўзроўню. Варшава, Лодзь, Кракаў і Уроцлаў мелі асаблівы статус з унутраным падзелам на раёны як дапаможныя адміністрацыйныя адзінкі.
На тэрыторыі ваяводстваў прадстаўнічыя органы называліся «Народная рада горада». На тэрыторыі Урацлаўскага ваяводства ваяводская рада называўся «Народная рада Уроцлаўскага ваяводства і горада Уроцлава», гэта значыць, што фактычна выдзялення горада Уроцлава ў асобную адзінку ад Уроцлаўскага ваяводства так і не адбылося.