Адольф Самойлавіч Гугель
Адо́льф Само́йлавіч Гу́гель (3 чэрвеня 1915, Вена — 1 ліпеня 1999) — беларускі савецкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і рабочага. Да 1924 года выхоўваўся ў дзіцячым доме, дзе навучыўся маляваць. У 1936—1940 гадах навучаўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы ў выкладчыкаў Івана Ахрэмчыка, Льва Лейтмана. Пасля сканчэння вучылішча працаваў ва Управе па справах мастацтваў БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце, пасля перанесенай хваробы адпраўлены ў Кемерава. Працаваў начальнікам будаўнічай калоны, памочнікам начальніка будаўніча-мантажнай часткі Галоўбоепрыпасбуда СССР. Стаў адным з арганізатараў Кемераўскага аддзялення Саюза мастакоў РСФСР. Пасля вайны пераехаў у Мінск. Член БСМ з 1946 года. Жонка — мастак Раіса Кудрэвіч. ТворчасцьУдзельнік мастацкіх выставак з 1943 года. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава. Сярод прац: «Ідуць на фронт», «Партызанская балада», «З мінулага», «Кастусь Каліноўскі» (разам з Р. У. Кудрэвіч і інш. ПамяцьЗ 25 красавіка па 15 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася выстаўка, прысвечаная 110–годдзю мастака. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia