Адрыян Межаеўскі

Футбол
Адрыян Межаеўскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лістапада 1986(1986-11-06)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства
Рост 177 см
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Стоміль Ольштын[d] 3 (0)
2004—2009 Вісла Плоцк 72 (9)
2007   Заглэмбе Сасновец[d] 14 (1)
2009—2011 Палонія Варшава[d] 69 (11)
2011—2014 Трабзанспор 84 (9)
2014—2016 Аль-Наср Эр-Рыяд[d] 43 (18)
2016—2017 Шарджа[d] 19 (3)
2017—2018 Сідней[d] 25 (13)
2018—2019 Чанчунь Ятай[d] 19 (3)
2019—2022 Чунцын Ліфань[d] 39 (10)
2020   Гуанчжоу Фулі[d] 6 (2)
2021   Шанхай Шэньхуа[d] 16 (5)
2022—2023 Хэнань[d] 51 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрыя́н Межае́ўскі (польск.: Adrian Mierzejewski; нар. 4 лістапада 1986, Ольштын, Польшча) — колішні польскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера

Клубная

Адрыян з'яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Накі» з Ольштына. Увесну 2003 года прабіўся ў асноўны склад клуба, з якім выступаў да канца сезона. Узімку 2004 года перайшоў у плоцкую «Віслу», з якой у сезоне 2005—2006 гадоў атрымаў перамогу ў Кубку Польшчы. Узімку 2007 года перайшоў у сасноўскае «Заглэмбе», аднак па заканчэнні сезона вярнуўся назад у Плоцк. 22 снежня 2008 года заключыў трохгадовы кантракт са сталічнай «Палоніяй», 5 снежня 2010 года як ігрок варшаўскага клуба стаў уладальнікам прыза «Найлепшы ігрок лігі 2010 года» паводле версіі выдання «Piłka Nożna»[4].

З чэрвеня 2011 года выступаў за турэцкі клуб «Трабзанспор», куды перайшоў за 5,25 млн еўра[5]. Гэты трансфер стаў самым дарагім у гісторыі Польскай экстракласы[6], да гэтага моманту самым дарагім іграком, быў Роберт Левандоўскі, які каштаваў да сыходу 4,5 млн еўра.

20 чэрвеня 2014 года Межаеўскі падпісаў кантракт з клубам «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі тэрмінам на 3 гады[7].

Міжнародная

Першы матч за зборную Польшчы правёў 1 сакавіка 2010 года ў гульні супраць зборнай Балгарыі, Адрыян замяніў Лукаша Пішчака. Першы гол забіў 5 чэрвеня 2011 года ў браму зборнай Аргенціны і прынёс польскай камандзе перамогу з лікам 2:1.

Дасягненні

«Аль-Наср»:

«Сідней»:

Крыніцы

  1. Adrian Mierzejewski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adrian Mierzejewski // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. Mierzejewski Ligowcem Roku 2010(недаступная спасылка). ksppolonia.pl
  5. Mierzejewski ustalił warunki kontraktu, rekordowy transfer o krok. Sport w Onet.pl
  6. Adrian Mierzejewski sprzedany do Trabzonsporu. 90minut.pl
  7. Mierzejewski oficjalnie w Arabii! Polak podpisał trzyletni kontrakt. Polsatsport.pl

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya