Якуб Блашчыкоўскі
Якуб Блашчыкоўскі (польск.: Jakub Błaszczykowski; нар. 14 снежня 1985, Трускалясы, Польшча) — колішні польскі футбаліст. Абараняў колеры нацыянальнай зборнай Польшчы, гуляючы на пазіцыі паўабаронцы. Акрамя таго, Блашчыкоўскі часткова валодае «Віслай», якую сваімі намаганнямі здолеў выцягнуць з банкруцтва. БіяграфіяЯкуб нарадзіўся 14 снежня 1985 года ў вёскі Трускалясы паблізу горада Чэнстахова. Калі Якубу было 8 гадоў, ён і яго старэйшы брат Давыд пачалі займацца футболам у мясцовай камандзе горада Чэнстахова, у клубе «Ракаў». Братам штодня даводзілася пераадольваць на цягніку 35 кіламетраў у адзін бок, каб дабрацца да горада Чэнстахова, але і ў роднай вёсцы братам атрымлівалася пагуляць у футбол на газоне каля дома, але нават на пярэдадні Калядаў юныя футбалісты «ганялі мяч» у бабулінай цяпліцы. Калі Якубу было 11 гадоў, у яго трагічна памерла маці, для Якуба гэта стала такім шокам, што ён перастаў наведваць футбольныя трэніроўкі і нават школу. Пасля смерці маці, выхаваннем Якуба занялася яго бабуля, Феліцыя Бжэнчкова, якая стала для яго другой маці[4]. Нацыянальная зборнаяБлашчыкоўскі дэбютаваў за зборную Польшчы 28 сакавіка 2006 года ў таварыскім матчы супраць Саудаўскай Аравіі. Дасягненні«Вісла»:
«Барусія»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia