Лукаш Пішчак
Лу́каш Пі́шчак (польск.: Łukasz Piszczek; нар. 3 чэрвеня 1985, Чэхавіцы-Дзядзіцы, Польшча) — польскі футбаліст, абаронца і паўабаронца клуба «Гачалкавіцы-Здруй». Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2007—2019). Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію», разам з якой стаў двухразовым чэмпіёнам Германіі. Клубная кар’ераУ 2001 годзе Лукаш далучыўся да клуба «Гварак Забжэ», з якім ён стаў пераможцам у 2003 годзе польскага моладзевага чэмпіянату. У 2004 годзе ён быў падпісаны «Гертай» і адразу ж аддадзены ў арэнду ў «Заглэмбе». З «Заглэмбе» ён выйграў чэмпіянат лігі сезона 2006/07. Восенню 2007 года «Герта» вярнула іграка. Ён забіў свой першы гол у Бундэслізе 26 красавіка 2008 года ў матчы супраць «Гановера». Пішчак прапусціў вялікую частку першай паловы сезона 2008/09 з-за траўмы сцягна, якая ў канчатковым выніку запатрабавала хірургічнага ўмяшання. Вярнуўся ў шэрагі клуба ў лютым 2009 года, але зноў атрымаў невялікую траўму, на гэты раз калена. Нарэшце, да красавіка ўсе яго траўмы скончыліся і ён зноў вярнуўся на поле. 19 мая 2010 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовае пагадненне з дортмундскай «Барусіяй»[4]. У маі 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Барусію» і, завяршыўшы прафесійную кар’еру, у якасці аматара далучыўся да польскага клуба «Гачалкавіцы-Здруй» з чацвёртага дывізіёна, дзе некалі пачынаў займацца футболам. Міжнародная кар’ераПершы раз на поле ў футболцы зборнай Лукаш выйшаў у таварыскім матчы супраць каманды Эстоніі 3 лютага 2007 года. 6 чэрвеня 2008 года ён быў уключаны ў польскую заяўку на Еўра-2008 з-за траўмы Якуба Блашчыкоўскага. Згуляў адзін матч супраць зборнай Германіі, але неўзабаве атрымаў траўму на трэніроўцы і далейшага ўдзелу на Еўра не прыняў[5]. Дасягненні
Асабістае жыццёЯго бацька, трэнер мясцовага футбольнага клуба, вырашыў прыцягнуць яго да аднаго з вучэбных заняткаў ва ўзросце 7 гадоў. Яго брат Томаш, таксама гуляе ў футбол. Лукаш жанаты з чэрвеня 2009 года[6]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia