Адрыян (Патрыярх Маскоўскі)
Патрыярх Маскоўскі Адрыян (свецкае імя Андрэй; 2 кастрычніка 1636, Масква — 16 кастрычніка 1700, Масква) — 10-ы ў дасінадальны перыяд, 3 24 жніўня 1690 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. У дапятроўскія часы поўны тытул быў такі: Свяцейшы Кір Адрыян, архіепіскап Маскоўскі і ўсяе Русі і ўсіх Паўночных краін Патрыярх. Пахаваны ва Успенскім саборы[4]. Дзесяцігадовая дзейнасць Адрыяна, якая завяршыла сабой патрыяршы перыяд, уяўляе вялікую цікавасць тым, што Адрыян, які меў прыхільнасць да даўніны і неахвотна адгукаўся на рэформы Пятра, павінен быў усвядоміць справядлівасць і трапнасць шматлікіх указанняў Пятра на конт недасканаласці ў царкоўным кіраванні і выступіў з некаторымі папраўкамі, што сталі пачаткам Пятроўскіх рэформ у вобласці царквы. Працы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia