Аляксій I (Патрыярх Маскоўскі)Аляксій I (свецкае імя Сяргей Уладзіміравіч Сіманскі; 27 красавіка (8 лістапада) 1877 — 17 красавіка 1970) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі з 2 лютага 1945 года да 17 красавіка 1970 года. Займаў Патрыяршы пасад Рускай Царквы больш за 25 гадоў, даўжэй за ўсіх у гісторыі. Ні пры жыцці, ні па смерці — да інтранізацыі Аляксія II — ніколі не выкарыстоўваўся нумар пры імі. БіяграфіяНарадзіўся ў Маскве ў сям’і камергера Двара Яго Імператарскай Вялікасці. Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1899—1900 гадах на вайсковай службе, выйшаў запас прапаршчыкам. У 1904 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю са ступенем кандыдата багаслоўя. У 1902 годзе пастрыжаны ў манахі. У том жа годзе ўзведзены ў сан іерадзякана, у 1903 годзе — у сан іераманаха. У 1904—1906 гадах — інспектар Пскоўскай духоўнай семінарыі і выкладчык Свяшчэннага Пісання Новага Запавета. У 1906 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рэктарам Тульскай духоўнай семінарыі. З 1908 года старшыня Тульскага аддзела Саюза рускага народа. З 1911 года — рэктар Наўгародскай духоўнай семінарыі, настаяцель манастыра Св. Антонія Рымляніна. З 1913 года — епіскпа Ціхвінскі, вікарый Наўгародскай епархіі. Пасля рэвалюцыім некалькі разоў арыштоўваўся, ссылаўся ў Казахстан. Быў епіскапам Ямбургскім, вікарыям Петраградскай епархіі. Падтрымліваў мітрапаліта Сергія. З 1932 года — мітрапаліт Старарускі, з 1933 года — мітрапаліт Наўгародскі, у тым жа годзе пастаўлены мітрапалітам Ленінградскім з захаваннем кіравання Наўгародскай епархіяй. Падчас блакады Ленінграда заставаўся ў горадзе. У 1943 годзе ўдзельнічаў у сустрэчы вышэйшых іерархаў РПЦ са Сталіным. Удзельнічаў у выбранні на патрыяршы прастол Сергія (Старгародскага). Пасля смерці Патрыярха Сергія стаў месцаахоўнікам Патрыяршага Прастола. 2 лютага 1945 года абраны Патрыярхам. Памёр 17 красавіка 1970 года. Пахаваны ў Троіца-Сергіевай лаўры. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia