Нікан (Патрыярх Маскоўскі)
Патрыя́рх Ні́кан (свецкае імя Мікі́та Мі́нін (Мінаў); 7 мая 1605, сяло Вельдземанава — 17 (27) жніўня 1681, Тропінская слабада) — шосты[4] маскоўскі патрыярх, вядомы найперш сваёй царкоўнай рэформай, якая выклікала раскол Рускай праваслаўнай царквы. Афіцыйна тытулаваўся як «Божаю міласцю вялікі гаспадзін і гасудар, архіепіскап стольнага горада Масквы і ўсяе вялікае, і малое, і белае Русі, і ўсяго паўночнага краю, і памор'я, і многіх дзяржаў Патрыярх»[5] (з 25 ліпеня 1652 года па 12 снежня 1666 года), а таксама як Вялікі Гасудар. Да патрыяршастваНарадзіўся ў мардоўскай сялянскай сям'і ў сяле Вельдземанаве недалёка ад Ніжняга Ноўгарада (цяпер — Перавозскі раён Ніжагародскай вобласці). Па іншай версіі, заснаванай на паведамленні пратапопа Авакума, бацька Нікана быў марыец, а маці — руская[6]. Маці скора памерла пасля яго нараджэння, бацька ажаніўся ў другі раз. Адносіны з мачахаю ў Мікіты не склаліся, яна часта біла яго і марыла голадам[7]. Вучыўся грамаце ў прыходскага свяшчэнніка. У 12 год пайшоў у Макар'еў Жоўтаводскі манастыр, быў у ім паслушнікам да 1624 года. Па патрабаванню бацькоў вярнуўся дадому, жаніўся і прыняў сан свяшчэнніка. Служыў спачатку ў суседнім сяле Лыскове, а каля 1626 года быў назначаны свяшчэннікам аднае з маскоўскіх цэркваў, па просьбе маскоўскіх купцоў, якія дазналіся аб яго начытанасці. ![]() Смерць дзяцей у 1635 годзе прывяла Мікіту да канчатковага рашэння пакінуць свецкае жыццё. Ён пераканаў жонку прыняць манаскі пострыг у маскоўскім Аляксееўскім манастыры, даўшы за яе ўклад і пакінуўшы грошай на ўтрыманне[8], а сам ва ўзросце 30 год таксама прыняў пострыг з іменем Нікан у Свята-Троіцкім Анзерскім скіце Салавецкага манастыра[9]. Праз нейкі час прападобны Елеазар Анзерскі, старац-начальнік скіта, абавязаў Нікана служыць літургіі і кіраваць гаспадарчаю часткай скіта. У 1639 годзе, пасварыўшыся з Елеазарам, Нікан збег са скіта[10] і быў прыняты ў Кожаезерскі манастыр. У 1643 годзе быў абраны ігуменам манастыра. У 1646 годзе адправіўся ў Маскву, дзе прыйшоў, па тагачаснаму звычаю новапастаўленых ігуменаў, з паклонам да маладога цара Аляксею Міхайлавічу, зрабіў на яго добрае ўражанне. Цар загадаў Нікану застацца ў Маскве, а Патрыярху Іосіфу — пасвяціць яго ў архімандрыты Наваспаскага манастыра. Стаўшы на чале браціі Наваспаскага манастыра, Нікан увайшоў у склад нефармальнага гуртка духоўных і свецкіх асоб, які прафесар М. Ф. Капцераў называе гуртком «барацьбітоў за набожнасць». Галоўныя ідэолагі гэтага гуртка — духоўнік Аляксея Міхайлавіча пратапоп Дабравешчанскага сабора Стэфан Ваніфацьеў, баярын Ф. М. Рцішчаў і пратапоп Казанскага сабора Іаан Няронаў — ставілі перад сабою і сваімі паплечнікамі задачу ажыўлення рэлігійна-царкоўнага жыцця ў Маскоўскай дзяржаве, паляпшэння нораваў як насельніцтва, так і духавенства, насаджэнне асветы. Уводзілася забытая ў Маскве практыка царкоўнай пропаведзі з амвона, «адзінагалоссе» ў богаслужэнні, вялікая ўвага надавалася выпраўленню перакладаў богаслужэбных кніг. Пачаў ездзіць да цара ў палаты кожную пятніцу для размоў і парады не толькі па духоўных справах, але і па дзяржаўных. 11 сакавіка 1649 быў узведзены ў сан мітрапаліта Наўгародскага і Велікалуцкага Патрыярхам Іерусалімскім Паісіем, які быў тады ў Маскве. Патрыяршаства![]() 15 красавіка 1652, у Вялікі чацвер, памёр Патрыярх Іосіф. «Барацьбіты» прапанавалі сан патрыярха Стэфану Ваніфацьеву, але той адмовіўся, мабыць, разумеючы, каго хацеў бачыць на патрыяршым прастоле Аляксей Міхайлавіч. У пачатку ліпеня 1652 года ў Маскву былі дастаўлены мошчы святога мітрапаліта Філіпа з Салавецкага манастыра — ініцыятарам перанясення мошчаў у сталіцу быў Наўгародскі мітрапаліт Нікан, які атрымлівае прапанову цара Аляксея Міхайлавіча аб заняцці патрыяршага прастола перад грабніцаю свяціцеля. 25 ліпеня 1652 года Нікан быў урачыста ўзведзены на прастол патрыярхаў Маскоўскіх і Усерасійскіх. Падчас інтранізацыі Нікан вымусіў цара паабяцаць не ўмешвацца ў справы Царквы. Цар і народ пакляліся «послушати его во всѣм, яко начальника и пастыря и отца краснѣйшаго»[11]. Рэфарматарская дзейнасць![]() (Патрыярх Нікан паказвае новыя богаслужэбныя тэксты) А. Д. Кіўшэнка, 1880 г. Шмат гадоў збіраючы грэчаскія і візантыйскія тэксты і сур'ёзна ўдзельнічаючы ў абмеркаваннях «Гуртка барацьбітоў за набожнасць» (у які ўваходзіў і пратапоп Авакум), Нікан лічыў важным прывесці рускія праваслаўныя абрады і кнігі ў адпаведнасць з грэчаскімі. Перад Вялікім постам 1653 года Нікан загадаў хрысціцца трыма пальцамі, што супярэчыла актам Памеснага Стоглавага Сабора 1551 года, якія замацоўвалі двухперсце. Далей Нікан працягнуў рэформу, збіраючы саборы. Сабор 1654 года даў пачатак справе ўніфікацыі маскоўскіх кніг па грэчаскіх кнігах, надрукаваных у XVI стагоддзі на Захадзе. І калі вызначэнні гэтага Сабора былі разгледжаны і ўзгодненыя на Канстанцінопальскім Саборы таго ж года пад старшынствам Патрыярха Паісія, то рашэнне памеснага Маскоўскага сабора 1656 года, на якім усіх, хто хрысціцца двума пальцамі, аб'явілі ератыкамі і аддалі анафеме, супярэчылі яму[12]. Паспешная анафема сабора 1656 года на ўсіх, хто хрысціцца двума пальцамі, пазней скасаваная Памесным саборам РПЦ 1971 года, і стала самаю галоўнай прычынай Расколу XVII стагоддзя. Укаранеласць як у народзе, так і сярод значнай часткі свяшчэнства меркавання аб «перавазе» рускай набожнасці над грэчаскаю, а маскоўскай — над кіеўскаю, якая ўзнікла ў Паўночна-Усходняй Русі пасля падпісання грэкамі Фларэнційскай уніі з католікамі, падзення Канстанцінопаля, апалячвання Літвы і ўваходжання Кіева ў склад Рэчы Паспалітай (параўн. тэзіс «Масква — Трэці Рым»), а таксама рэзкасць саміх рэфарматараў прывялі да расколу Рускай Царквы на прыхільнікаў Нікана («ніканіян») і яго праціўнікаў стараабрадцаў, адным з лідараў якіх стаў Авакум. Авакум лічыў, што старажытныя чыны, выкладзеныя ў рускіх кнігах, лепш адлюстроўваюць праваслаўную веру. Будаўніцтва![]() Адным з напрамкаў дзейнасці патрыярха Нікана было заснаванне ў Расіі манастыроў. У 1653 годзе на востраве Валдайскага возера былі пабудаваны першыя драўляныя пабудовы Іверскага манастыра. У 1655 быў закладзены каменны Успенскі сабор. У 1656 годзе Нікан дабіваецца ў цара дазволу на заснаванне на Кій-востраве манастыра, вядомага цяпер як Анежскі Крыжовы манастыр. Будаўніцтвам першых збудаванняў на востраве з 1656 па 1659 гг. кіравалі старцы Ніфант Цярэбінскі і Ісая, а таксама стольнік Васіль Парамонавіч Паскочын — давераныя асобы Нікана. У тым жа 1656 годзе Нікан заснаваў Новаіерусалімскі манастыр, які задумваўся як падмаскоўная рэзідэнцыя патрыярхаў. Манастыр быў пабудованы на землях сяла Васкрасенскага. Па задумцы Нікана, ён у будучыні павінен быў стаць цэнтрам праваслаўнага свету. Сварка з царомМалады цар Аляксей Міхайлавіч шанаваў патрыярха Нікана, давяраў яго парадам у справах дзяржаўнага кіравання, а ў час войн з Рэччу Паспалітаю (1654—1667) і працяглай сваёй адсутнасці пакідаў патрыярха фактычна на чале ўрада. Загадам цара да тытула патрыярха «Вялікі Гаспадзін» быў дабаўлены царскі тытул «Вялікі Гасудар»[13]. Такое становішча выклікала зайздрасць і незадаволенасць як баяр, якія не хацелі губляць магчымасці ўплываць на цара ў сваіх інтарэсах, так і многіх духоўных асоб, у тым ліку і былых членаў гуртка «барацьбітоў за набожнасць». Патрыярх Нікан імкнуўся процідзейнічаць таму, што ўспрымалася ім як замах свецкага ўрада на яго юрысдыкцыю і паўнамоцтвы. Асаблівы пратэст выклікала прыняцце Саборнага ўлажэння 1649 года, якое зніжала статус духавенства і фактычна ставіла Царкву ў падпарадкаванне дзяржаве[14]. Так, даходы ад эксплуатацыі манастырскіх вотчын пераходзілі да створанага ў рамках Улажэння Манастырскага прыказа і паступалі ў дзяржаўную казну; свецкія суды сталі разглядаць справы, якія былі ў распараджэнні судоў царкоўных. У выніку гэтага, а таксама інтрыг з боку часткі баяр і духавенства, якія мелі ўплыў на цара і варожа настроеных да патрыярха Нікана, адносіны паміж царом і патрыярхам пахаладзелі. 10 ліпеня 1658 года Нікан у якасці пратэсту пакінуў Маскву: не адмовіўшыся ад Маскоўскай кафедры, ён з'ехаў у Васкрасенскі Новаіерусалімскі манастыр, які (разам з Крыжовым і Іверскім манастырамі) сам заснаваў у 1656 годзе і меў у сваёй асабістай уласнасці[15]. Няміласць і вывяржэнне са свяшчэнства![]() (С. Д. Міларадавіч, 1885 год) У 1660 годзе на скліканым у Маскве Саборы было пастаноўлена пазбавіць Нікана архіерэйства і нават свяшчэнства. Аднак суд не адбыўся, бо справу было вырашана перадаць на суд усходніх патрыярхаў, па савету ніканаўскага манаха-спраўшчыка Епіфанія Славінецкага і архімандрыта Полацкага Богаяўленскага манастыра Ігнація Іеўлевіча. Такое ж рашэнне пытання рэкамендаваў цару пазней і былы епіскап Іерусалімскай царквы Паісій Лігарыд[16], які не прымаў яўнага ўдзелу ў Саборы, хоць быў запрошаны патрыярхамі на тайную нараду і выступаў у ролі перакладчыка для ўсходніх патрыярхаў. Запрошаныя яшчэ ў 1662 годзе патрыярхі доўгі час не знаходзілі магчымасці прыбыць у Маскву. Нарэшце, у лістападзе 1666 года адкрыўся памесны сабор Рускай царквы — Вялікі Маскоўскі сабор з удзелам двух патрыярхаў: Паісія Александрыйскага і Макарыя Антыяхійскага. Абодва патрыярхі на той момант лічыліся ў Канстанцінопалі пазбаўленымі кафедр рашэннем Сабора ў Канстанцінопалі (у віну ім была пастаўлена доўгая адсутнасць у сваіх патрыярхіях, якая адбылася з-за просьбы рускага цара Аляксея Міхайлавіча наведаць Расію і прыняць удзел у Вялікім Маскоўскім саборы), але ў Маскве вестку аб гэтым атрымалі ўжо пасля суда над Ніканам. Акрамя таго, пазней, па просьбе рускага цара Канстанцінопальскі патрыярх свае рашэнні аб пазбаўленні кафедр Александрыйскага і Антыяхійскага патрыярхаў адмяніў. Ідэалагічная аснова і дакументы Сабораў 1666—1667 гадоў, найважнейшым прадметам разгляду якіх было канчатковае абмеркаванне напрымальных для прыхільнікаў «старой веры» «ніканіянскіх» богаслужэбных рэформ, распрацоўваліся вучоным манахам «лацінскага» толку Сімяонам Полацкім, Паісіем Лігарыдам і архімандрытам Афонскага Іверскага манастыра Дыянісіем, які жыў у Маскве з 1655 па 1669 год. 12 снежня 1666 года адбылося трэцяе, заключнае па справе Нікана, пасяджэнне Сабора ў Дабравешчанскай царкве Чудава манастыра. У грамаце, падпісанай усімі архірэямі Рускай памеснай царквы Вялікага Маскоўскага сабора, а таксама іерархамі (патрыярхамі, мітрапалітамі, архіепіскапамі, епіскапамі) грэчаскіх памесных цэркваў ад 12 снежня, пералічаныя злачынствы, з-за якія Нікан вывергнуты з патрыяршаства і свяшчэнства судом памеснага сабора Рускай царквы:
За гэтыя злачынствы Нікан быў вывергнуты са свяшчэнства: не толькі патрыяршай годнасці, але і з епіскапскага сану і стаў простым манахам. Манах Нікан пасля саборнага суда і вывяржэння быў сасланы ў Ферапонтаў Белазерскі манастыр; пасля смерці Аляксея Міхайлавіча быў пераведзены пад больш строгі нагляд у Кірыла-Белазерскі манастыр. Смерць і пасмяротны лёс![]() (гравюра, 1870-я гады) ![]() Пасля смерці цара Аляксея Міхайлавіча прастол перайшоў да яго сына Фёдара Аляксеевіча, які спачуваў Нікану. Ёсць звесткі, што новы цар абдумваў прапанаваны Сімяонам Полацкім план па стварэнні на землях Маскоўскага царства чатырох патрыярхій[17][18] і папскага прастола, які прызначаўся для Нікана. У 1681 годзе яму, ужо цяжка хвораму, было дазволена вярнуцца ў Васкрасенскі Новаіерусалімскі манастыр, на шляху да якога Нікан памёр 17 жніўня ў Мікола-Тропінскім прыходзе насупраць Яраслаўля, у вусці ракі Котараслі. Цар Фёдор Аляксеевіч настаяў на адпяванні Нікана як патрыярха, нягледзячы на пратэсты патрыярха Маскоўскага Іаакіма, які адмовіўся адпяваць і памінаць Нікана як патрыярха. Быў пахаваны ў паўночным прыдзеле (Адсячэння галавы Іаана Прадцечы) сабора Уваскрасенскага Новаіерусалімскага манастыра; Фёдар Аляксеевіч сам са слязьмі чытаў над ім Апостал і 17-ю кафізму і неаднаразова цалаваў яго правую руку. У 1682 годзе Фёдар Аляксеевіч, не зважаючы на супраціўленне патрыярха Іаакіма і значныя выдаткі[19], выклапатаў ва ўсходніх патрыярхаў дазвольныя граматы. У іх загадвалася прылічыць Нікана да ліку патрыярхаў і памінаць у такім званні адкрыта. Патрыярх Іаакім адмовіўся адпяваць і памінаць Нікана як патрыярха, таму што рашэнне памеснага сабора Рускай царквы — Вялікага Маскоўскага сабора і саборнага суда, які адбыўся на гэтым саборы і вывергнуў Нікана са свяшчэнства за яўныя злачынствы, лічыў справядлівым і правільным, і згодна са Святымі Правіламі Праваслаўнай царквы іерарх, не прыналежны да Рускай памеснай царквы, не мае ніякага юрыдычнага права і ніякай кананічнай улады адмяняць вырак суда памеснага сабора Рускай царквы[20]. Пазней, у сінадальны перыяд, пад уплывам цэнзуры, дакументы, звязаныя з пасяджэннямі Вялікага Маскоўскага сабора — суда над Ніканам (саборны прысуд аб злачынствах Нікана і саборная грамата аб вывяржэнні са свяшчэнства Нікана), не друкавалі ў складзе афіцыйна выдаваных дакументаў «Деяния Великого Московского Собора 1666-67 года.»[21] У 2013 годзе грабніца патрыярха Нікана была адчынена археолагамі, але быў знойдзен толькі пусты саркафаг — грабніца раней была разграблена[22]. Помнікі НікануУ 1862 годзе скульптура Нікана была ўключана ў лік скульптур на «Помніку Тысячагоддзю Расіі» ў Вялікім Ноўгарадзе. 5 жніўня 2006 года на пярэдадні 325 гадавіны са дня смерці патрыярха Нікана ў Саранску патрыярх Алексій II адкрыў і асвяціў помнік Нікану. Аўтар манумента — мардоўскі скульптар Мікалай Філатаў[23]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia