Азаркі-Дворышча
Аза́ркі-Дво́рышча[1] (трансліт.: Azarki-Dvoryšča, руск.: Азарки-Дворище) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета. ГісторыяУ 1770 годзе — вёска Мядзельскага староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1868 годзе ў Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1921 годзе — вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 года — Пастаўскага павета Віленскага ваяводства). З 12 кастрычніка 1940 года — у Лук’янавіцкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай вобласці, з 16 ліпеня 1954 года і з 25 студзеня 1996 года — у Мядзельскім сельсавеце (з 17 лістапада 1959 — гарпассавет) таго ж раёна, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай вобласці. У 1948 годзе ўтвораны калгас «4-я Пяцігодка», адкрыты магазін. У 1950 годзе вёска — цэнтр узбуйненага калгаса «Чырвоны сцяг» (вёскі Старыя Азаркі, Азаркі-Дворышча, Азаркі-Пудавінка), з 1954 года ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — аграгарадок Лук’янавічы). Насельніцтва
ІнфраструктураЁсць жывёлагадоўчая ферма, магазін. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia