Азербайджанская федэрацыя шахмат

Азербайджанская федэрацыя шахмат
Azərbaycan Şahmat Federasiyası
Дата заснавання 1 ліпеня 1992
Тып спартыўная федэрацыя[d]
Прэзідэнт Махір Мамедаў
Сцяг Азербайджана Азербайджан, Баку, прасп. Гоўхар Сафараліевай, д. 12
Сайт asf.org.az/az

Азербайджанская федэрацыя шахмат (азерб.: Azərbaycan Şahmat Federasiyası) — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Азербайджана спаборніцтваў па шахматах, папулярызацыяй шахматнага спорту.

Агульныя звесткі

Заснавана ў 1992 годзе на грунце федэрацыі шахмат АССР; сябра Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ). Азербайджанская шахматная федэрацыя і яе аддзяленні ў абласцях Азербайджана арганізуюць шэраг рэгіянальных, нацыянальных і міжнародных турніраў, у тым ліку Чэмпіянаты Азербайджана па шахматах[1].

5 мая 2009 года Прэзідэнт Азербайджана, кіраўнік НАК рэспублікі Ільхам Аліеў падпісаў указ аб дзяржаўнай падтрымцы шахмат. Дзяржаўная праграма ахоплівала развіццё шахмат у 2009-2014 гадах[2].

Дзейнасць

Федэрацыяй сумесна з Міністэрствам моладзі і спорту Азербайджана праводзіцца штогадовы турнір «Баку Опен»[3][4].

У снежні 2024 года федэрацыя падрыхтавала праграму падтрымкі і крытэрыі фармавання зборных. Зацверджаны этычныя правілы паводзін шахматыстаў. Прадугледжана выплата стыпендый шахматыстам. Стыпендыі прызначаюцца ў залежнасці ад міжнароднага рэйтынгу[5].

Са студзеня 2025 года шахматысты з рэйтынгам ад 2600 (мужчыны) і ад 2300 (жанчыны) са студзеня 2025 года будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю. З ліпеня 2025 г. уводзіцца патрабаванні аб мінімум 25 гульнях у год для атрымання стыпендыі[5].

Кіраўніцтва федэрацыі

Прэзідэнт Азербайджанскай федэрацыі шахмат Эльман Рустамаў і прэзідэнт ФІДЭ Кірсан Ілюмжынаў
  • Прэзідэнт федэрацыі — Махір Мамедаў
  • Віцэ-прэзідэнт — Фаік Гасанаў
  • Сакратар кваліфікацыйнай камісіі — Віталь Сапронаў
  • Прэс-сакратар — Турал Бахышаў

Прэзідэнты федэрацыі

Гл. таксама

Крыніцы

  1. European Chess Union (англ.). European Chess Union. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2023. Праверана 19 снежня 2023.
  2. Ильхам Алиев подписал Госпрограмму по шахматам (руск.). Azerisport.com (5 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2016. Праверана 20 верасня 2016.
  3. Baku Open - 2024 (азерб.). Федерация шахмат Азербайджана (18 мая 2024).
  4. Баку в очередной раз проведет Международный шахматный фестиваль (руск.). Day.Az (15 сакавіка 2025). Праверана 16 сакавіка 2025.
  5. а б Азербайджанская шахматная федерация подготовила новую программу поддержки национальных команд (руск.). 1news.az. Праверана 18 снежня 2024.
  6. а б Эльман Рустамов покинул пост президента Федерации шахмат Азербайджана (руск.). 1news.az. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 9 снежня 2023.
  7. Тушиев, Теймур. У федерации шахмат Азербайджана новый президент (руск.). Sputnik Азербайджан (26 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 9 снежня 2023.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya