Аксана Аляксееўна Данільчык
Аксана Аляксееўна Данільчык (нар. 15 лістапада 1970, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца. БіяграфіяСкончыла філалагічны факультэт БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў Перуджы. Кандыдат філалагічных навук (2002). ТворчасцьАўтарка паэтычных зборнікаў і кніжкі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005, мастацкае афармленне Вячаслаў Паўлавец). Вершы друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі. У 2019 годзе ў Італіі выйшла кніга вершаў «Il canto del ghiaccio»[1] (мастацкае афармленне Вячаслава Паўлаўца). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005—2021). Удзельнічала ў літаратурных фестывалях і семінарах у Беларусі, Літве, Украіне. Творы А. Данільчык перакладзены на англійскую, італьянскую, рускую, літоўскую, польскую і ўкраінскую мовы. Удзельніца праекта «Начная чытанка» (2007).[2] Намінантка на прэмію часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у раздзеле «Паэзія» (2016), лаўрэатка прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» за найлепшую публікацыю ў намінацыі «Паэзія» (2021). Перакладае з італьянскай мовы. Сярод перакладзеных аўтараў — Уга Фоскала, Джакама Леапардзі, Дзіна Кампана, Антонія Поццы, Альда Анараці і іншыя. Даследуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемаадносіны з беларускай (працы «Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ-ХХ ст.», 2006; «Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры», 2008). Аўтарка манаграфіі “Essentia Hominis: канцэпцыя чалавека ў беларускай і італьянскай прозе ХХ стагоддзя на тэму Другой сусветнай вайны” (2022) і шматліках артыкулаў, прысвечаных беларускай і італьянскай літаратурам. Удзельнічала ў стварэнні дакументальнага фільма пра Яўгенію Янішчыц «Небяспечны талент» (2008)[3]. Разам з Віктарам Жыбулем уклала Анталогію беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» (2017). Укладальніца кнігі выбраных вершаў Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра» (2023) і кнігі выбраных вершаў Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца» (2023). Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia