Зінаіда Аляксандраўна Бандарына
Зінаіда Аляксандраўна Бандарына (11 кастрычніка 1909, Гродна — 16 красавіка 1959, Мінск) — беларуская празаік, паэт, перакладчык[1]. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Пасля школы працавала ў саўгасе «Тарасава» Мінскага раёна, у 1925—1927 загадчыцай дзіцячага сада ў Дзяржынску. Скончыла ў 1927 годзе Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум. Працавала ў 1927—1928 гадах настаўнікам у беларускай школе ў сібірскім пасёлку Медзякова ў Новасібірскай вобласці, у 1928—1929 гадах супрацоўнікам Гомельскай газеты «Палеская праўда». Скончыла ў 1933 годзе літаратурна-сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве[1]. У 1933—1934 гадах загадвала сцэнарным аддзяленнем Віцебскага кінатэхнікума. У 1937 годзе скончыла аспірантуру пры Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працавала на кінастудыях і тэатрах Масквы, Архангельска, Горкага. Падчас Другой сусветнай вайны на службе ў Чырвонай Арміі. Працавала ў часопісе «Бярозка», у 1945—1946 гадах на Беларускім радыё, у 1946—1948 гадах Доме народнай творчасці ў Гродне. У 1948—1950 загадчыца філіяла музея Я. Купалы ў Вязынцы. У 1950—1956 гадах супрацоўніца газет «Зорка», «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 года. Памерла 16 красавіка 1959 года ў Мінску. Пахавана на Усходніх могілках у Мінску[2]. ТворчасцьДрукавалася з 1926[1]. Аўтар зборніка вершаў «Веснацвет» (1931), зборніка апавяданняў для дзяцей «Лясныя госці» (1960), аповесцяў «Шуміць тайга» (1928), «Дыпломная работа» (1953), «Галіна Ільіна» (1959, апошнія дзве на рускай мове). Аповесць «Ой, рана на Івана…» (1956) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я. Купалы[1]. Творы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia