Акцябрская (Віцебскі раён)
Акця́брская[1] (трансліт.: Akciabrskaja, руск.: Октябрьская), часам Акцябрскі — аграгарадок[2], да 2010 года — вёска, у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Акцябрскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад Віцебска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Забалоцінка, на аўтамабільнай дарозе Р87 (Віцебск — Орша). ГісторыяПабудавана ў 1968—1974 гадах як эксперыментальны пасёлак Цэнтра́льны (Цантра́льны)[3]. Потым вядомы як вёска Цэнтральная. 1 сакавіка 1974 года перайменавана ў вёску Акцябрская[4]. Пасля ўзвядзення адміністрацыйнага будынка і пераводу з вёскі Сакольнікі дырэкцыі саўгаса і з вёскі Шапуры выканкама Акцябрскага сельсавета, з 1975 года — цэнтр сельсавета. З 1970 года забудова праводзілася па праекту інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (архітэктары А. Бельскі і М. Іваноў, распрацоўка праекта і забудова адзначаны прэміяй Савета Міністраў СССР у 1976 годзе і двума дыпломамі ВДНГ СССР)[5]. У 1975 годзе адкрыта Віцебская занальная дарожна-кліматычная станцыя, пазней дарожна-доследная. НасельніцтваНа 1 ліпеня 2003 г. 822 двары, 2185 жыхароў. Эканоміка і грамадстваУ вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Сялюты». Дзейнічае ліцэй № 3 сельскагаспадарчай вытворчасці, механізаваны двор, лясніцтва, сярэдняя школа (пры школе дзейнічае Музей баявой і працоўнай славы), Дом культуры, АТС, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад-яслі, участковая бальніца, сталовая, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, дзіцячая школа мастацтваў, 4 магазіны. У 1978 годзе за 7 км на паўднёвы захад ад вёскі каля аўтамагістралі Віцебск — Орша на брацкай магіле савецкіх воінаў пастаўлены помнік-зорка. КультураЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia