Акцябрск (Клічаўскі раён)
Акця́брск[1] (трансліт.: Akciabrsk, руск.: Октябрьск) (да 30 ліпеня 1964 года Кабыля́нка[2]) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каўбчанскага сельсавета. За 18 км на паўночны захад ад Клічава, 110 км ад Магілёва, 11 км ад чыгуначнай станцыі Нясята на лініі Магілёў-Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На ўсходзе цячэ рака Нясета (прыток ракі Ольса), на поўнач праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р.Нясета. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Чаравач, Дзмітраўка 2 і далей па шашы Клічаў-Беразіно. 59 гаспадарак, 140 жыхароў (2007). ГісторыяЗаснавана ў пачатку XIX стагоддзя купцом Кабыліным. У 1814 годзе пабудавана драўляная царква. У 1885 годзе сяло (21 двор, 222 жыхары) у Бацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Магілёўскай губерні. Меўся вінакурны завод. У 1894 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, да якой у 1901 годзе пабудавана памяшканне. У 1897 годзе 77 двароў, 408 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, крама, 2 разы ў год праводзіліся таржкі. Побач былі аднайменны выселак (7 двароў, 50 жыхароў, заезны дом) і маёнтак (46 жыхароў, вінакурны завод). У 1908 годзе ў сяле 63 двары, 499 жыхароў, у маёнтку 38 жыхароў. У 1917 годзе ў сяле 60 двароў, 344 жыхары, у маёнтку 74 жыхары. У пачатку 1920-х гадоў на базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1923 годзе быў 41 вучань. У 1925 годзе адкрыта хата-чытальня. У 1926 годзе 96 двароў, 697 жыхароў. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Іскра». У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 года акупіравана нацыстамі. Вёска і яе наваколле былі месцам базіравання партызанскіх атрадаў. Вызвалена 30 чэрвеня 1944 года войскамі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. У 1964 годзе вёска Кабылянка перайменавана ў Акцябрск. У пасляваенны час да 1965 года цэнтр сельсавета. У 1950-80-я гады ў складзе калгаса імя Э.Тэльмана (цэнтр — в. Стары Востраў). У 1990 годзе 70 гаспадарак, 182 жыхары. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[3], а ў 2013 годзе была перададзена ў склад Каўбчанскага сельсавета. ІнфраструктураРазмешчаны базавая школа, комплексна-прыёмачны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Планіроўка складаецца з 2 прамалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц шырокай арыентацыі, злучаных 2 завулкамі. На ўсходзе размешчана яшчэ адна просталінейная вуліца мерыдыяльнай арыентацыі. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ўсходняй ускраіне сярод жылой забудовы размешчаны грамадскія будынкі, на поўначы — гаспадарчы сектар. Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia