Глафіра Антонаўна Мядзведзева
Глафіра Антонаўна Мядзве́дзева[1] (2 студзеня 1911 — 16 жніўня 2011[2]) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1966). БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Кабылянка (сучасная вёска Акцябрск у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны інстытут, у 1940 годзе — Віцебскі медыцынскі інстытут, дзе ў 1939—1941[2] гг. працавала на кафедры паталагічнай фізіялогіі. У 1941—1943 гг. на пасадзе дырэктара паліклінікі ў горадзе Пласт Чалябінскай вобласці[2]. У 1943—1946 гг. Г. А. Мохава на пасадзе асістэнта кафедры паталагічнай фізіялогіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце і з 1946 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, дзе ў 1946—1968 гг. займала пасаду загадчыка кафедрай паталагічнай фізіялогіі, адначасова ў 1961—1965 гг. — рэктара[2]. Памерла Г. А. Мядзведзева 16 жніўня 2011 г. Навуковая дзейнасцьГ. А. Мядзведзевай належаць навуковыя працы па ролі нервовай сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый, па вострай ныркавай недастатковасці і інш. Сярод апублікаванага:
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia