Каўбчанскі сельсавет
Каўбча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Коўбча. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года ўзбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Наталаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Максімавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Цераболь[2]. 20 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акцябрскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Стары Востраў, вёскі Акцябрск, Закоркі 1, Закоркі 2, Масніцкае, Масное, Мілажань і Новы Востраў)[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1064 чалавекі[4], з іх 96,7 % — беларусы, 2,8 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1325 чалавек[6]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пункты:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia