Ала Іванаўна Канапелька
Ала Канапелька (14 лютага 1960, Небытаў, Хойніцкі раён — 24 жніўня 2015, Мінск) — беларуская паэтэса і перакладчыца. БіяграфіяНарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1978 г. скончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча і паступіла на філалагічны факультэт БДУ[1]. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1983) працавала метадыстам, з 1988 г. — загадчыкам сектара метадычнай працы Дома літаратара СП БССР. З 1990 г. — загадчык арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Беларускага фонду культуры. Працавала ў часопісе «Полымя», галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца» (?-2002), намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вестник Беларусбанка». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г. У рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар паэтычных зборнікаў «Цвет алешыны» (1985) і «Летазлічэнне» (1999). Перакладала творы ўкраінскіх, курдскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Таксама пераклала выбраныя казкі з цыклу «Тысяча і адна ноч»[2]. Памерла ў Мінску 24 жніўня 2015 г. Пахавана на гарадскіх могілках у Смалявічах[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia