Алег Аркадзьевіч Гарбуноў
Алег Аркадзьевіч Гарбуноў (5 жніўня 1962, Віцебск) — беларускі палітык. Капітан ІІІ рангу, гідраакустык. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання. БіяграфіяНарадзіўся 5 жніўня 1962 года ў Віцебску. Скончыў Малдаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, юрыст, менеджэр-эканаміст. Працаваў слесарам Віцебскага тэлевізійнага завода, на прадпрыемствах і арганізацыях Кішынёва, на працягу сямі гадоў праходзіў ваенную службу на Паўночным флоце на атамнай падводнай лодцы. Быў старшыней Таварыства беларуска-ліванскага сяброўства. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), быў там адзіным прадстаўніком Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, пазней выйшаў з ЛДПБ. Абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання, быў членам Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. У 2018 годзе працаваў дырэктарам НВПУП «Эліён-9», балатаваўся ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ад Камуністычнай партыі Беларусі[1]. Цяпер працуе намеснікам дырэктара Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа»[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia