Ліберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)
![]() Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) — палітычная партыя Беларусі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[1]. Створана 5 лютага 1994 года на аснове былога беларускага аддзялення Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза Уладзіміра Жырыноўскага. 24 лютага 1994 года ЛДП была афіцыйна зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Партыя падтрымлівае дружалюбныя адносіны з расійскай партыяй ЛДПР. Дэ-факта ЛДП не ёсць ліберальна-дэмакратычнай паводле ідэалогіі. Ацэнкі яе ідэалогіі вельмі адрозніваюцца — папулізм, панславянства, этатызм. Пэўны час партыя на словах выяўляла ўяўную апазіцыйнасць да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, хоць палітычныя эксперты называлі яе марыянеткавай партыяй[2], пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ЛДПБ цалкам падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. ГісторыяНа прэзідэнцкіх выбарах 1994 г. падтрымлівала Вячаслава Кебіча[3]. На парламенцкіх выбарах 1995 г. ЛДПБ не змагло здабыць ніводнага мандата. Большасць кандыдатаў займалі па сваіх акругах апошнія месцы. Менавіта таму частка кіраўніцтва пайшла на змену кіраўніка[3]. 30 верасня 1995 г. на IV-м пазачарговым з’ездзе ЛДП старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі быў абраны Сяргей Васілевіч Гайдукевіч. Партыя адразу дыстанцыявалася ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі, адышла ад ідэй панславізму і стала выступаць за рыначную эканоміку з мінімальным дзяржаўным рэгуляваннем. У 2000 г. ЛДПБ брала ўдзел ва Усебеларускім з’ездзе за незалежнасць, арганізаваны Р. Гарэцкім, Г. Бураўкіным і Р. Барадуліным[3]. У сакавіку 1999 г. VI з’езд ЛДП прымае новую Праграму, якая абвясціла, што ЛДП — палітычная партыя ліберальна-дэмакратычнага кірунку, асноўнай задачай якой з’яўляецца пабудова незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы з эканомікай, якая эфектыўна спалучае дзяржаўную ўласнасць з прыярытэтам прыватнай. Падчас выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 1999 г., у сакавіку, ЛДПБ заявіла аб зняцці сваіх кандыдатаў. Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, зрабіў спробу прыняць удзел у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 г., вынікі якіх, не былі агучаны. Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. на якіх за яго прагаласавала 2,48 % (153 199 чал.) ад усёй колькасці выбарцаў[4]. Падчас выбарчай кампаніі БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв’ю дэпутата расійскай Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв’ю расійскага палітыка. На парламенцкіх выбарах 2000 г. у Палату прадстаўнікоў II-га склікання ад ЛДПБ прайшоў толькі адзін прадстаўнік, А. Ваганаў, які атрымаў перамогу толькі ў другім туры. На мясцовых выбарах 2003 г. ад ЛДПБ дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў сталі толькі 5 кандыдатаў[5]. На парламенцкіх выбарах 2004 г. у Палату прадстаўнікоў III-га склікання, ЛДПБ вылучыла 107 кандыдатаў у дэпутаты, з якіх былі зарэгістраваны 38. Аднак, з 38 кандыдатаў, прайсці ў парламент змог толькі старшыня партыі С. Гайдукевіч[6]. У 2019 годзе старшынёй партыі быў абраны сын Сяргея Гайдукевіча — Алег Гайдукевіч. Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. Старшыні
Удзел у выбарахПарламенцкія выбары
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia