Алег Мікалаевіч Елісеенкаў
Алег Елісеенкаў (21 верасня 1958, Спас-Дземенск, Калужская вобласць — 26 кастрычніка 2024[1]) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяНарадзіўся 21 верасня 1958 года ў Спас-Дземенску ў сям’і настаўніцы і музыканта. Вырас у Маладзечне, куды бацькі пераехалі ў хуткім часе пасля нараджэння сына. Яго бацька быў адным з першых выкладчыкаў Маладзечанскага музычнага вучылішча. У 1973 годзе скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі». З’яўляўся дацэнтам кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраваў студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Адыграў вялікую ролю ў станаўленні маладых выканаўцаў Таццяны Путырскай, Валерыя Дзідзюлі, Дзмітрыя Калдуна, Пятра Ялфімава. Таксама сярод яго выхаванцаў Вера Карэтнікава, Слава Нагорны і група «Ванільнае неба», якая ў 2005 годзе заняла ўсе верхнія радкі хіт-парада Першага нацыянальнага тэлеканала «На скрыжаваннях Еўропы». Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кампазітараў». Памёр 26 кастрычніка 2024 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[2]. ТворчасцьНапісаў музыку да песень Андрэя Хлястова «Спасибо тебе», «Ты такая», «Невеста»; Ірыны Дарафеевай «Ветразь кахання»; Алесі «Не потеряй», «Птицы», «Усмешка»; большасці песень з рэпертуару Аляксандра Саладухі. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia