Алег Міхайлавіч Табанюхаў
Але́г Міха́йлавіч Табаню́хаў (нар.1 сакавіка 1956, г. Горкi, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. БіяграфіяУ 1984 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі; у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне. Намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта; намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і рынку рыбапрадуктаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; першы намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза; намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу. З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[1]. Сям’яЖанаты, мае дзвюх дачок. Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia