Вячаслаў Васільевіч Бяскосты
Вячаслаў Васільевіч Бяскосты (нар. 4 жніўня 1975, Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат. Пасол Беларусі ў Туркменістане (2019—2024). БіяграфіяЗ адзнакай скончыў факультэт права і эканомікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, аддзяленне міжнародных эканамічных адносін, прысвоена кваліфікацыя эканаміст-менеджар (1996). Скончыў паглыблены курс па макраэканоміцы і фінансаваму аналізу Аб’яднанага Венскага інстытута, Вена, Аўстрыя (1998). Лістапад 1996 г. — лістапад 1997 г. — вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст аддзела прамых замежных інвестыцый і свабодных эканамічных зон крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. Снежань 1997 — сакавік 2001 г. — начальнік аддзела прамых замежных інвестыцый і свабодных эканамічных зон крэдытна інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (аб’яднаны ў 1999 г.). Красавік 2001 года — жнівень 2006 года — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў. Верасень 2006 — сакавік 2009 года — намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела ахоўных мер і доступу на рынкі, намеснік начальніка ўпраўлення знешнегандлёвай палітыкі — начальнік аддзела мытна-тарыфнага рэгулявання і перамоў з СГА Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Красавік 2009 — лістапад 2011 года — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі, саветнік. Люты 2012—2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя. Верасень 2012—2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Габонскай Рэспубліцы, Тагалезскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Малі, Рэспубліцы Камерун, Рэспубліцы Гамбія, Рэспубліцы Сенегал (па сумяшчальніцтве). Красавік 2013—2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Гана (па сумяшчальніцтве). Верасень 2013—2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кот-д’Івуар (па сумяшчальніцтве). 12 верасня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане[2]. Займаў гэтую пасады да 2 снежня 2024 года. Валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, мае дзвюх дачок. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia