Алег Уладзіслававіч Роман
Алег Уладзіслававіч Ро́ман[1] (руск.: Олег Владиславович Роман; 21 верасня 1925 — 16 сакавіка 2013) — вучоны ў галіне парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1972), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1976). БіяграфіяНарадзіўся ва Уладзівастоку. У 1948 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1951 годзе — аспірантуру Ленінградскага політэхнічнага інстытута[2]. З 1951 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце, дзе пад яго кіраўніцтвам у 1960 годзе створана лабараторыя парашковай металургіі. З 1972 г. А. У. Роман на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага інстытута парашковай металургіі, у 1980—1993 гадах — генеральны дырэктар Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі, з 1993 года — саветнік Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі. У 1991—1996 гадах старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў[2]. Навуковая і грамадская дзейнасцьА. У. Роман з’яўляецца пачынальнікам і кіраўніком развіцця парашковай металургіі ў Беларусі. Па яго ініцыятыве і пад яго кіраўніцтвам створаны шэраг навуковых і вытворчых прадпрыемстваў, у т.л. 3 навукова-даследчых інстытуты, Маладзечанскі завод парашковай металургіі[2]. Вучонаму належаць навуковыя працы па тэорыі металаў, тэорыі фармавання і ўшчыльнення парашковых матэрыялаў, спосабам атрымання металакерамічных вырабаў і інш. З’яўляецца аўтарам больш за 340 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, больш за 350 артыкулаў і дакладаў, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы[2]. Пад кіраўніцтвам А. У. Романа абаранілі дысертацыі 7 дактароў тэхнічных навук і больш за 50 кандыдатаў тэхнічных навук[2]. Па ініцыятыве вучонага ў Індыі створаны цэнтр парашковай металургіі. Таксама ён з’яўляўся старшынёй таварыства дружбы «Беларусь — Індыя»[2]. Узнагароды і прэміі
У 2002 годзе на канферэнцыі Нацыянальнай асацыяцыі індыйскіх інжынераў у Дэлі А. У. Роман названы «Лепшым замежным інжынерам 2000 года». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia