Алег Яўгенавіч Меньшыкаў
Алег Яўгеньевіч Меньшыкаў (руск.: Олег Евгеньевич Меньшиков; 8 лістапада 1960) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1995, 1997, 1999). БіяграфіяМеньшыкаў нарадзіўся 8 лістапада 1960 у горадзе Серпухаве Маскоўскай вобласці ў сям'і Яўгена Якаўлевіча Меньшыкава (нар. 1934) — ваеннага інжынера і ўрача-неўрапатолага Алены Інакенцьеўны Меньшыкавай (нар. 1933). Пасля заканчэння агульнаадукацыйнай і музычнай школ (1977 год) паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна, на курс В. Б. Манахавай. Пасля заканчэння тэатральнага вучылішча ў 1981 годзе паступіў у Малы тэатр. Праз год быў прызваны ў Савецкую армію і праходзіў службу ў Цэнтральным акадэмічным тэатры Савецкай арміі. У 1985 годзе Меньшыкаў перайшоў у трупу тэатра імя Ярмолавай, дзе прапрацаваў да 1989 года, сыграўшы шэраг прыкметных роляў. У 1995 годзе ён арганізаваў сваю тэатральную кампанію, якая называецца «Таварыства 814» Стаўшы вольным акцёрам, Меньшыкаў грае ў спектаклях Пятра Фаменкі (роля Калігулы ў аднайменным спектаклі — 1990 год), лонданскім тэатры «Глобус» (роля Сяргея Ясеніна ў спектаклі «Калі яна танцавала» — 1991 год). У 2005 годзе ажаніўся з актрысай Настассяй Чарновай. Фільмы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia