Александрова (Круглянскі раён)
Александро́ва[1] (трансліт.: Alieksandrova, руск.: Александрово) — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета. ГеаграфіяВёска размешчана за 6 км на паўночны захад ад Круглага, 84 км ад Магілёва, 13 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша — Мінск. На ўсходзе цячэ рака Друць (прыток Дняпра), на заходняй ускраіне — ручай, яе прыток. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Круглае — Талачын. ГісторыяНа ўсходняй ускраіне захаваўся старажытны курган, які сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з ХІХ ст. Гаспадар маёнтка валодаў тут у 1880 г. 1100 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном і сукнавальняй. У 1897 г. у фальварку Аляксандрава Круглянскай воласці — двор, 8 жыхароў. У 1909 г. — у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1930-я гг. — калгас. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1943 г. гітлераўцы спалілі 9 двароў. Вызвалена 27.6.1944 г. Пасля вайны адбудавана. Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Скуратоўскага сельсавета[2], да красавіка 1963 года — у склад Ляснянскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia