Алексініцкі сельсавет
Але́ксініцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Алексінічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сідорніцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Алексініцкага сельсавета 20 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Какоўчынскага (3 населеныя пункты ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бяленева»: вёскі Аўсеева, Мацкова і Папіна) і Студзёнкаўскага (17 населеных пунктаў: вёскі Адамава, Алексінічы, Алёхнава, Барок, Заслонаўка, Застадолле, Зямковічы, Каменка, Кімейка, Курэйшына, Леснікова, Луг, Папінка, Тур’ева, Утрылава, Шынкава і Шыпы) сельсаветаў[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia