Нямойтаўскі сельсавет
Нямо́йтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Нямойта. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Баравікі, Баяршчына, Будзішча, Крыльцова і Сукрэмна), таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Сенненскага гарсавета перададзены 2 населеныя пункты (Казлоўка і Папоўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Нямойтаўскага сельсавета 25 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раснянскага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Андрэйчыкі, Бабаедава, Багданава, Будна, Вароніна, Васількова, Вейна, Кажамякі, Камарова, Клімавічы, Кузьміно, Мажулева, Пацкава, Первамайская, Пурплева, Рай, Расна, Серкуці, Сычэва, Сякірына, Цясішча і Чуцькі)[3]. 30 чэрвеня 2016 года скасавана вёска Кузьміно[4]. 6 красавіка 2017 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены пасёлкі Дружба і Труд[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (45 населеных пунктаў) — 1548 чалавек[6], з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганы[7]; паводле перапісу 2019 года (46 населеных пунктаў) — 1260 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia