Ульянавіцкі сельсавет
Улья́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ульянавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Асінаўка, Бор-Казакоўшчына, Ганчарова, Горы, Дубнякі, Латыгаль, Леснікі, Пашкова і Шалухі)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ульянавіцкага сельсавета 30 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Багданаўскага (18 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Заазер’е, Замашанская, Замошша, Каміншчына, Кішуроўшчына, Малы Азярэцк, Малыя Ульянавічы, Мар’янава, Новае Сяло, Партызаны, Прыветак, Рудніца, Смалоўка, Сяргейкі, Уздорнікі і Ульянавічы) і Беліцкага (8 населеных пунктаў у межах былога калгасу «Ленінскі шлях»: вёскі Асінаўка, Гарнакі, Горы, Дубнякі, Латыгаль, Леснікі, Сіманаўка і Шалухі) сельсаветаў[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia