Алена Андрэеўна Кіш
Алена Андрэеўна Кіш (1889 або 1896, Слуцкі павет, цяпер Слуцкі раён Беларусі — 1949) — беларуская мастачка-прымітывістка, аўтарка маляваных дываноў. БіяграфіяМастачка-вандроўніца, значную частку жыцця хадзіла па вёсках і малявала дываны, часам за кавалак хлеба. Апошнія свае гады жыла ў малодшай сястры. Скончыла жыццё самагубствам, кінулася ў раку.[1] Звесткі пра жыццё Алены Кіш і яе творы сабраны праз значны час пасля смерці мастачкі з ініцыятывы мастака Уладзіміра Басалыгі, які бачыў яе дываны ў дзяцінстве. Значная калекцыя твораў захоўваецца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музея. ТворчасцьДываны з казачна-экзатычнымі сюжэтамі («Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай», «У райскім садзе» і іншыя выраблены ў шматлікіх варыянтах[2]), адметны кампазіцыйным майстэрствам, своеасаблівым бачаннем і ўнікальнай вобразнасцю. Ёсць меркаванне, што змест твораў Алены Кіш звязаны з біяграфіяй мастачкі і ўяўленнем пра «жаночую долю» і марай пра «рай»[3]. Блізкасць да мясцовай традыцыйнай размалёўкі выявілася ў дэкаратыўнасці прапрацаваных дэталяў, лакальнасці колераў, шырокім выкарыстанні раслінных элементаў, акаймоўцы дываноў. У снежні 2013 года адбылася выстаўка маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстаўка падрыхтавана мастацтвазнаўкай Таццянай Бембель разам з беларускім мецэнатам Канстанцінам Цэрэтэлі[4]. Адкрываў вернісаж дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», мастацтвазнавец Мікалай Паграноўскі[5].
Памяць![]() У 1996 годзе, да 100-годдзя нараджэння мастачкі, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай. У 2010 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» створана дакументальная стужка пра лёс мастачкі Алены Кіш «Маляваны рай»[6], рэжысёр Галіна Адамовіч. Алена Кіш сярод гераінь аповесці Зараславы Камінскай «Русалкі клічуць». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia