Уладзімір Самойлавіч Басалыга
Уладзімір Самойлавіч Басалыга (1 красавіка 1940, Слуцк, Беларусь — 7 чэрвеня 2020, Мінск) — беларускі графік[1], педагог. Брат мастака Міхаіла Самуілавіча Басалыгі. БіяграфіяНарадзіўся 1 красавіка 1940 года ў Слуцку[2]. Бацька Самусь Сцяпанавіч Басалыга загінуў у 1945 годзе на фронце, маці Марыя Якубаўна была прыбіральшчыцай, выхоўвала трох дзяцей: Уладзіміра, Міхаіла і дачку Ніну[3]. Займаўся ў гарадской студыі выяўленчага мастацтва[4]. У 1960 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1963 года[2]. З 1966 па 1971 працаваў галоўным мастаком Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР[1]. Быў звольнены з пасады за «няправільнае разуменне шляхоў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва»[3]. Па прызнанні мастака, гэта адбылося пасля даносу ў КДБ, у якім яго абвінавацілі ў тым, што ён крытыкаваў расійскага палкаводца Аляксандра Суворава, які здушыў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі[5]. Дзевяць гадоў быў без працы[5], што дазволіла яму скончыць сваю серыю «Помнікі дойлідства Беларусі», напісаць свае найлепшыя творы[3]. З 1989 па 1992 — старшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971. У 1999 — абраны намеснікам старшыні, з 2001 па 2007 старшыня Беларускага саюза мастакоў[6]. Памёр 7 чэрвеня 2020 года[7][8]. Пахаваны на могілках в. Кухты, побач з магілай маці. ТворчасцьПрацуе ў станковай і кніжнай графіцы[2], а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1]. Майстар экслібрыса. Творы выкананы ў асноўным у тэхніцы афорта і літаграфіі. Для творчасці Басалыгі характэрныя сувязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкаратыўнасць, глыбокае пранікненне ў задуму літаратурнага твора. Галоўнымі тэмамі творчасці з’яўляюцца тыя, якія звязаны з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваннямі, беларускай мовай (серыя «Мова наша родная»), архітэктурай (цыкл «Помнікі дойлідства Беларусі»). Асноўныя творы: серыі аўталітаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі», «Мова наша родная», «Радзіма мая дарагая», цыкл афортаў «Пакутніцы духоўнага Чарнобыля», ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў (звыш 40 выданняў), у т.л. М. Танка, Н. Гілевіча, П. Броўкі, У. Караткевіча[2]. Спіс твораўІлюстрацыі да кніг[1]:
Станковыя работы[1]:
Творы ў калекцыяхТворы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Беларускім музеі гісторыі і культуры, Слуцкім краязнаўчым музеі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Музеі рэлігіі і атэізму ў Пецярбургу[2]. УзнагародыБольш за 40 дыпломаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі[1]. Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1990), бронзавым медалём ВДНГ СССР (1968), граматамі і дыпломамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі[2]. Сям'яМае сына Андрэя (нар. 1970), таксама графіка. Зноскі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia